Былы кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, які пасьля сваёй адстаўкі трывала асеў ў Расеі, ня верыць у магчымасьць датычнасьці беларускай апазыцыі да выбуху ля будынку віцебскага КДБ. Як лічыць экспэрт, гэтыя “сыгналы нацыянальнаму лідэру” зыходзяць ад беларускіх сілавікоў.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец заклікаў маладых хрысьціянскіх дэмакратаў актыўна працаваць зь людзьмі на карысьць Беларусі.
Палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Леха Валэнсы. “Польскім Нобэлем” яго ўганаравалі за ўнёсак у абарону правоў чалавека. Прэмію з рук яе заснавальніка атрымала ў Гданьску жонка Бяляцкага Натальля Пінчук.
25 верасьня на дошках абвестак ля пад'ездаў дамоў, на прыпынках грамадзкага транспарту, у публічных месцах Віцебску зьявіліся налепкі з заклікам: "Свабоду Алесю Бяляцкаму!". Гэтак мясцовыя актывісты прыцягнулі ўвагу жыхароў гораду над Дзьвіной да праблемы палітвязьняў, а таксама павіншвалі выбітнага беларускага праваабаронцу зь юбілеем - у гэты дзень яму споўнілася 50 гадоў.
Пяць партыяў і рухаў выступілі сёньня з супольнай заявай наконт выбарчай кампаніі у Палату прадстаўнікоў. Заяву падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», партыі левых «Справядлівы сьвет», грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду» і аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду».
11 верасьня на сустрэчы з выбарцамі віцебскага кандыдата Аляксея Гаўруцікава прысутнічаў у якасьці яго даверанай асобы лідар руху «За свабоду!» Аляксандар Мілінкевіч. Пасьля сустрэчы палітык ласкава пагадзіўся адказаць на пытаньні «Дыялёгу».
Зь легендарным віцебскім апазыцыянэрам і распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам “Дыялёг” пасьпеў паразмаўляць яшчэ да таго, як нашаму суразмоўцу прыйшлося бараніць сваю “цытадэль” ад нападак загадчыцы прадуктовай крамы “Веста”.