15 верасьня на пазачарговым зьезьдзе Партыя БНФ прыняла рашэньне аб зьняцьці сваіх кандыдатаў у дэпутаты, паведамляе “Вясна”.
“Усе нашыя кандыдаты ў гэтай кампаніі зрабілі ўсё магчымае і адпрацавалі надзвычай годна! Усе тэле- і радыёвыступы нашых кандыдатаў трапілі ў эфір, у дзясятках раённых газет была надрукавана платформа Партыі БНФ”, – падвёў вынікі кампаніі лідар партыі Аляксей Янукевіч.
31 кандыдат ад Партыі БНФ былі зьняты з выбараў.
15 верасьня таксама адбыўся зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі, на якім таксама было прынята рашэньне аб зьняцьці з выбараў 38 кандыдатаў.
Абедзьве партыі патлумачылі сваё зьняцьце тым, што ўлады не выканалі іх галоўныя патрабаваньні: празрыстае фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій і вызваленьне палітвязняў.