Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым месяцы бягучага году склала 4 748 912 і за месяц зьнізілася на 419 549 рублёў. Зьніжэньне зарплаты назіраецца і па краіне ў цэлым.
У культурна-рэлігійным цэнтры віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага пад патранажам пробашча кс. Адама Дынака прайшла вечарына, прысьвечаная роднай мове і некаторым аспэктам яе бытаваньня ў грамадзтве і касьцёле ў сытуацыі моўнага білінгвізму. Пра мову як адмысловы арганізм, здольны гуртаваць ці, наадварот, разьядноўваць людзей, пра варункі існаваньня беларускай мовы ў розныя пэрыяды яе разьвіцьця, сёньняшні ўзровень запатрабаванасьці разважалі падчас імпрэзы людзі розных прафэсіяў, узростаў, веравызнаньняў.
4 сакавіка ва Ўшачах разьвітваліся з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Яго пахавалі на мясцовых могілках побач з маці, Акулінай Андрэеўнай Барадулінай.
Долевае будаўніцтва пастаянна падносіць сюрпрызы. Падаўжэньне тэрмінаў будаўніцтва, неабгрунтаванае павелічэньне кошту, праблемы пры здачы жытла - як ні дзіўна, але гэта становіцца нормай, а ў выніку пакутуюць людзі, якія адважыліся пабудаваць сабе кватэру.
Прычына забароны ўжо традыцыйная: адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. Пры гэтым раённае міліцэйскае кіраўніцтва наўпрост заявіла ініцыятарам пікету, што заключаць папярэднія дамовы адмаўляецца.
Жыхары Віцебску, што падпісаліся за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты актывістаў "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Тацьцяны Севярынец і Алены Шабуні, пацьвярджаюць сапраўднасьць сваіх подпісаў, якія ў выбарчай камісіі прызналі нібыта несапраўднымі, і кажуць, што прадстаўнікі выбарчых камісіяў іх ашукалі.
Сям'я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спатканьня. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова. «Мы з мужам едзем з Магілёву. Спатканьне прайшло добра. Адчувае Андрэй сябе нармальна, настрой таксама нічога. Мы былі там тры дні: у пятніцу ў абед заехалі і цяпер вяртаемся», - сказала яна.
Глыбоцкая суполка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” разам з калегамі з “Каталіцкага весьніка” зладзіла сэмінар “Інфармацыйная разнастайнасьць у рэгіёнах”. У якасьці трэнэраў былі запрошаныя Аляксандар Коктыш і Аляксандар Класкоўскі. На сэмінары прысутнічалі як пачаткоўцы, так і журналісты зь вялікім досьведам працы з газэты “Вольнае Глыбокае”, сайту “Весткі-інфо”, "Радыё Рацыя", а таксама каталіцкіх выданьняў.
У Мёрах 22 лютага былі затрыманыя двое карэспандэнтаў тэлеканалу «Белсат», якія прыехалі ў горад асьвятляць да гэтага часу ня вырашаную праблему адсутнасьці ацяпленьня, паведаміла прэс-служба аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Прозьвішчы журналістаў не называюцца.
Усяго ў Віцебскай вобласьці на 3218 дэпутацкіх мандатаў у абласны, раённыя, гарадзкія, пасялковыя і сельскія саветы прэтэндуюць 3453 кандыдатаў. У іх ліку 4,7% складаюць грамадзяне да 30 гадоў (161), дэпутаты дзеючага скліканьня - 51,8% (1778), жанчын - 47% (1622) і 3 грамадзяніна Расеі.