Генэральная пракуратура Беларусі адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва, аднаго з двух расстраляных два гады таму па абвінавачаньні ва ўчыненьні тэракту ў менскім мэтро, у аднаўленьні справы па новаадкрытых акалічнасьцях. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
Жыхары шматкватэрнага дому № 33 па вуліцы Кастрычніцкай у Полацку 2 красавіка пратэставалі супраць пабудовы ў двары іхнага дому крамы бытавой хіміі. Сход па скарзе жыхароў ладзілі прадстаўнікі райвыканкаму. На сходзе жыхароў прысутнічаў і прадпрымальнік, які будуе краму. Пакуль будаўніцтва прыпынілі ўлады Полацку.
Штраф памерам 50 базавых велічынь – максымальны паводле ч.2 артыкулу 22.9 КаАП. Суд прызнаў, што Георгі Станкевіч парушыў правілы распаўсюду газэты “Крывінка” і патрабаваньні да выдавецкай дзейнасьці. З матэрыялаў справы высьветлілася, што адміністрацыйны перасьлед Георгія Станкевіча распачаўся з ананімкі. Прычым у ёй не было ані слова непасрэдна пра газэту "Крывінка".
Ініцыятары акцыі патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму. На сайце грамадзкіх пэтыцыяў avaaz.org зьбіраюць подпісы за правядзеньне рэфэрэндуму аб уступленьні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь. Зварот адрасуецца адміністрацыі Смаленскай вобласьці і адміністрацыі Шумяцкага раёну. Тэкст петыцыі такі:
3 красавіка судзьдзя суду Гарадоцкага раёну Алена Віхаценка пачала разгляд скаргі Яна Дзяржаўцава на парушэньне яго законных правоў і інтарэсаў супрацоўнікамі Гарадоцкага райвыканкаму. На думку актывіста КХП-БНФ, адказныя работнікі Гарадоцкага райвыканкаму парушылі закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
У выніковыя пратаколы выбарчых камісіяў, якія нібыта сумленна, нібыта лічаць, нібыта галасы на нібыта выбарах часам ніхто нават не зазірае. Прыклад - інфармацыя пра вынікі галасаваньня на выбарах у мясцовыя саветы, якая разьмешчаная на сайце Гарадоцкага райвыканкаму Віцебскай вобласьці.
Падчас праведзеных сьледчых дзеяньняў паводле крымінальнай справы ў дачыненьні да намесьніка генэральнага дырэктара РУП "Віцебскэнэрга" накладзены арышт на маёмасьць абвінавачванага агульным коштам каля паўтара мільярда рублёў, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Алену Каваленку, жонку былога палітзьняволенага Сяргея Каваленкі, будуць судзіць 15 красавіка за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. 1 красавіка Алену Каваленку выклікалі ў апорны пункт міліцыі, дзе ўчастковы склаў на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Крымінальная справа зьвязаная зь дзейнасьцю прыватнай фірмы "ТопЕвроСтрой", заснавальнікам якой зьяўляецца сын чыноўніка. Паводле слоў відавочцаў, 2 красавіка прайшлі ператрусы дома ў чыноўніка і ў яго службовым габінэце ў райвыканкаме. Сам Іван Хурбатов затрыманы сьледчымі органамі. Які менавіта артыкул Крымінальнага Кодэксу ставіцца ў віну затрыманаму пакуль высветліць не ўдалося.
Скончыўся тэрмін адбываньня пакараньня Яна Дзяржаўцава. 1 красавіка палітык быў вызвалены зь Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня. Тыдзень таму ён быў прысуджаны да сямі сутак арышту судзьдзёй Першамайскага раёну Віцебску Натальляй Карабліной за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку байкоту выбараў.