Актывіст Партыі БНФ Кастусь Смолікаў напісаў у аблвыканкам электронны зварот: прапанаваў, каб на інтэрнэт-сайце аблвыканкаму была беларускамоўная вэрсія. Адказ ад ідэалягічнага аддзелу быў кароткі: сайт быў і будзе толькі на расейскай мове. Бо гэта не супярэчыць заканадаўству. А інтарэсы грамадзян ніхто ўлічваць не зьбіраецца.
Штраф памерам 25 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч. Падставай для спагнаньня стаў пратакол, складзены супрацоўніцай упраўленьня гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкаму Жаннай Лістападавай. У пратаколе пазначана, што ў адным з нумароў газэты за кастрычнік мінулага году былі дапушчаныя некалькі парушэньняў Закону аб рэкляме.
Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску. Працэс у Першамайскім райсудзе працягваўся менш за паўгадзіны.
Віцебскі лекар Ігар Пастноў паехаў у Маскву да незалежных экспэртаў расейскай псыхіятрыі. У інтэрвію сайту freeregion.info Пастноў заявіў, што едзе ў Расею "для ўдакладненьня дыягназу, пастаўленага віцебскімі псыхіятрамі". "Але самае галоўнае, там будзе вырашацца абгрунтаванасьць (і мэтадаў лячэньня) пры маёй гвалтоўнай шпіталізацыі", — сказаў ён.
Днямі кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў Глыбокага атрымалі лісты з райвыканкаму, у якіх прадпрымальнікаў ад імя аргкамітэту па сьвяткаваньні 600-годзьдзя Глыбокага просяць пералічваць сродкі на добраўпарадкаваньне берагу возера Вялікага, або Беразьвецкага. Гэта самае вялікае зь пяці азёр, што знаходзяцца ў гарадзкой рысе Глыбокага.
«Імавернасьць выхаду на адзінага кандыдата ёсьць, яна досыць высокая. Падзеі ва Ўкраіне, агрэсія з боку Расеі паказалі, наколькі ўсё сур'ёзна, што мы можам страціць краіну, калі ня будзем рэалізоўваць моцныя сцэнары», - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павал Севярынец.
Чацьвёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ накіравалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску заяўку на пікет 26 красавіка. Месца правядзеньня пікету – Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел да 30 чалавек.
Палітвязень Андрэй Гайдукоў, па зьвестках праваабаронцаў, 6 красавіка быў пераведзены з калёніі ў Магілёве ў папраўчую калёнію “Віцьба-3”. 8 траўня сканчаецца тэрмін ягонага зьняволеньня, і таму прычыны такога пасьпешлівага пераводу патлумачыць цяжка.
Штраф у памеры 25 базавых велічынь (3 млн. 750 тыс.) судзьдзя Глыбоцкага суду Андрэй Тарасевіч прысудзіў прыватнаму прадпрыемству “Прэфект-інфо” за парушэньне закону аб рэкляме. Гэтае прадпрыемства з 2009 году выдавала рэклямную газэту “Прэфект-інфо”, заснавальнікам якой зьяўляецца актывіст кампаніі “Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч, а галоўным рэдактарам – сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Зьміцер Лупач.
На Прывакзальнай плошчы ў Віцебску група невядомых асобаў распаўсюджвала сярод мясцовых аўтамабілістаў дзяржаўныя расейскія сьцяжкі. Чалавек з заплечнікам прапаноўваў сымболіку суседняй дзяржавы кіроўцам, што спыніліся на сьветлафоры каля трамвайнага прыпынку на вуліцы Касманаўтаў.