Калі ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага году азначылася тэндэнцыя зьніжэньня злачыннасьці сярод непаўналетніх, то на Віцебшчыне назіраецца адваротная карціна. Больш таго, павялічылася колькасьць учыненых падлеткамі асабліва цяжкіх злачынстваў.
Гэта было адзначана на выязным паседжаньні камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў пад старшынствам намесьніцы прэм'ер-міністра Натальлі Качанавай, якое прайшло ў Талачыне.
Паводле слоў намесьніцы старшыні камісіі па справах непаўналетніх Віцебскага аблвыканкаму Тамары Аляхновіч, за апошнія 15 гадоў у рэгіёне назіралася стабільнае зьніжэньне ўзроўню падлеткавай злачыннасьці. А за 9 месяцаў 2016 году, на жаль, колькасьць злачынстваў павялічылася на 2 і склала 191. Прычым больш стала правапарушэньняў, учыненых групай асобаў. 70 злачынстваў з 191 на рахунку навучэнцаў устаноў прафэсійнай адукацыі.
На паседжаньні была прааналізаваная работа Талачынскага райвыканкаму па папярэджаньні злачыннасьці сярод асоб да 18 гадоў. З 7 забойстваў, учыненых у краіне падлеткамі за 9 месяцаў, адно здарылася ў Талачыне.
Вольга Лебедзева, vitvesti.by