Перадвыбарчыя праграмы некаторых кандыдатаў у дэпутаты, надрукаваныя ў 104-м нумары газэты «Віцьбічы», маюць заўважныя візуальныя адрозьненьні ад астатніх. Буйнейшы шрыфт і выдзяленьне неабходнага тэксту ў праграмах праўладных кандыдатаў наводзіць на думку: сродкамі друку выбаршчыкаў падбухторваюць галасаваць за кандыдатаў ад улады.
Папярэджаньне вынесла камісія Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 на падставе матэрыялаў праверкі, праведзенай Кастрычніцкім райаддзелам міліцыі Віцебску.
ААТ «Віцебскі абласны тэхнагандлёвы цэнтар “Гарант”» і ТДА «Перадавыя тэхналёгіі» Міністэрствам інфармацыі вынесеныя папярэджаньні пра недапушчальнасьць парушэньняў заканадаўства аб СМІ, аўтарскім праве і сумежных правох.
Чым адрозьніваецца і чым падобны фальклёр Беларусі, Летувы і Латвіі? 3 верасьня гэта высьвятлялі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце на адмысловым міжнародным творчым сэмінары “Досьвед вывучэньня і папулярызацыі народнай музычнай творчасьці моладзевымі фальклёрнымі калектывамі”.
Праграма мер па выкананьні пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Віцебскай вобласьці на 2016 – 2020 гады была падпісаная ў аблвыканкаме 31 жніўня.
З такой аргумэнтацыяй міліцыянтаў сутыкнуліся Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч, якіх абвінавачваюць у несанкцыянаваным пікетаваньні. Актывісты ж настойваюць, што праводзілі пікет па зборы подпісаў.
Віцебская актывістка партыі АГП Ірына Яскевіч зьяўляецца кандыдатам па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. У адказ на выказанае жаданьне зладзіць інфармацыйныя пікеты яна пачула: “Да 10 верасьня ўсе пляцоўкі ўжо расьпісаныя і занятыя. Дамаўляйцеся самі з вашымі канкурэнтамі”. Аднак дамаўляцца няма з кім: пікетаў у вызначаных месцах ніхто не праводзіць.