Яшчэ ў верасьні 2014 году, падчас вострай стадыі збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў гарадзкі выканаўчы камітэт. Ён прасіў паведаміць яму адрас найбліжэйшага абсталяванага бамбасховішча. Каб атрымаць уцямны адказ, спатрэбіўся час.
«24 студзеня нечакана, без усялякіх прычынаў мяне выклікалі на камісію і паведамілі, што накіруюць справу ў суд на зьмяшчэньне мяне на тры гады ў турму. Напэўна, гэта будзе Гародня, таму адрас можа зьмяніцца», – пасьля двухмесячнага маўчаньня паведаміў віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Напярэдадні чарговага сходу грамадзян, якія выступаюць супраць дэкрэту № 3, Віцебская кааліцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу распаўсюдзіла адозву да жыхароў гораду, у якой падтрымала акцыю пратэсту. Мяркуецца, сход адбудзецца на плошчы Перамогі 26 лютага. У першым такім сходзе тыднем раней ніхто зь мясцовых лідэраў апазыцыйных партыяў і рухаў ня ўдзельнічаў.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску адмовіў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў задавальненьні скаргі на дзеяньні намесьніцы кіраўніка раённай адміністрацыі Натальлі Ляпёшкінай, якая забараніла яму правядзеньне паўгадзіннага пікету.
У Віцебску, як і ў іншых буйных гарадох краіны, 19 лютага адбыўся стыхійны сход месьцічаў, ня згодных з патрабаваньнямі т.зв. «Дэкрэту аб дармаедах». У горадзе на Дзьвіне не было тысячаў удзельнікаў, як, прыкладам, у гэты дзень у Гомелі ці раней у сталіцы. Але больш як 200 чалавек, не задаволеных сытуацыяй у краіне, што сабраліся разам на плошчы Перамогі, – такога тут не бывала ад часоў «маўклівых акцыяў» 2011 году.
Жаночая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі - Грамада (БСДП) абмеркавала, якія захады яны могуць рабіць супольна дзеля вырашэньня агульных праблем жанчын: беспрацоўе, нізкія заробкі і г.д. У сустрэчы ў Наваполацку ўдзельнічалі сябры партыі зь Віцебскай вобласьці і запрошаныя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў Полацкага рэгіёну.
Жытло віцебскага лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Кійко нечакана наведалі міліцыянты. Уварваньне супрацоўнікаў аховы правапарадку актывіст лічыць спробай застрашыць яго напярэдадні анансаванага БНК Маршу абураных беларусаў, які мусіць адбыцца ў Менску 17 лютага.