Суд над сябрам Беларускага Хэльсынскага Камітэту адбыўся ва ўжо звыклым для разгляду справаў пра масавыя мерапрыемствы месцы, у судзе Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску. Судзьдзя Іна Грабоўская палічыла даказаным удзел праваабаронцы у несанкцыянаваных акцыях, што прайшлі 25 і 26 сакавіка, і пастанавіла падвергнуць яго спагнаньню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.
12 красавіка ў Віцебскім абласным судзе журналістка тэлеканалу Белсат Кацярына Бахвалава і карэспандэнтка Радыё Свабода Галіна Абакунчыкспрабавалі абскардзіць рашэньні судзьдзяў суду Аршанскага раёну і гораду Воршы ад 13 сакавіка гэтага году. Прадстаўніцы прэсы былі затрыманыя напярэдадні і аштрафаваныя за асьвятленьне мітынгу і шэсьця недармаедаў у Воршы.
Інцыдэнт здарыўся 27 сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе судзьдзя Іна Грабоўская мусіла разьбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста Кастуся Мардзьвінцава. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць паседжаньне ў сваім габінэце, а таму нікога на разгляд ня пусьціць.
У панядзелак, 27 сакавіка, у Віцебску прайшлі судовыя працэсы над людзьмі, якія былі затрыманыя напярэдадні, 25 і 26 сакавіка, падчас масавых акцыяў, што праходзілі ў горадзе.
Полацкі райвыканкам забараніў праводзіць мітынг на плошчы гораду 26 сакавіка а 12-й гадзіне. Заяўку на мерапрыемства падаваў жыхар гораду Яўген Парчынскі. Пра адмову задаволіць заяўку чыноўнікі райвыканкаму паведамілі Яўгену наўпрост у залі выканкаму падчас разгляду гэтай заяўкі. Пісьмовая забарона выдадзеная Парчынскаму за подпісам намесьніка старшыні райвыканкаму.
Адмовы атрымалі абодва заяўнікі імпрэзаў. Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску забараніла двухгадзінны мітынг сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, а Віцебскі абласны выканаўчы камітэт адмовіў старшыню Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву ў дазволе на правядзеньне заяўленых ім на 25 сакавіка мітынгу і шэсьця.
Віцебскі цэнтар будзе адной з трох установаў такога кшталту, якія будуць створаныя ў краіне. У цэнтры будуць знаходзіцца іншаземныя грамадзяне, якіх чакае дэпартацыя з тэрыторыі Беларусі.
21 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да дваіх удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Віцебску 26 лютага. Вынік разгляду: 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу Тацяне Севярынец, і 30 базавых (690 рублёў) – Кірылу Татарэвічу.
Такімі словамі пачынае свой чарговы ліст віцебскім праваабаронцам палітвязень, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі №14. Далей Міхаіл Жамчужны раскрывае, у чым гэтае «выдатна» палягае.