Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова палічыла цалкам абгрунтаваным рашэньне свайго калегі, прынятае раней адносна супольных сьпеваў пад гітару гімну «Магутны Божа» былымі кандыдатамі ў дэпутаты, і пададзеную імі касацыйную скаргу не задаволіла.
За 9 месяцаў бягучага году ў Гарадоцкім раёне было афіцыйна зарэгістравана 375 беспрацоўных (за такі самы леташні пэрыяд – 388). На працягу гэтага часу працу знайшлі 273 жыхары раёну. Такія дадзеныя падае служба занятасьці рэгіёну.
Выпадак здарыўся ў Полацку. Міліцэйская машына прыпаркавалася каля крамы на стаянцы, прызначанай для кіроўцаў з абмежаванымі магчымасьцямі. Грамадзянін, што праходзіў побач, зрабіў заўвагу кіроўцу і сфатаграфаваў міліцэйскі УАЗ на стаянцы для аўтамабіляў з апазнавальным знакам «інвалід». Пасьля чаго грамадзянін быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак міліцыі.
21 лістапада ў арт-пабе «Торвальд» Зьвіяд Дэўдарыяні, дырэктар Агенцыі грамадзянскага разьвіцьця (CiDA, Грузія), сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў, ініцыятываў і ўстановаў Віцебшчыны. Майстар-кляс, праведзены спадаром Зьвіядам, быў прысвечаны адвакацыі, практыкам абароны і прасоўваньня грамадзкіх інтарэсаў на прыкладзе грузінскага досьведу.
Увечары 19 лістапада ў «Эўрапейскім клюбе» адбылася сустрэча з сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам і аўтарамі «Беларускай хрысьціянскай азбукі», якую ўпершыню прэзэнтавалі ў Віцебску.
Няшчасны выпадак адбыўся ў Наваполацку. 11 лістапада супрацоўнікі сталічнай арганізацыі, якая праводзіла работы на тэрыторыі ЦЭЦ, зваліўся з вышыні і атрымаў цяжкія траўмы. Праз тыдзень мужчына памёр у шпіталі.
Органы пракуратуры Віцебскай вобласьці робяць захады дзеля спыненьня фактаў несвоечасовай выплаты работнікам заработнай платы. За затрымкі заробкаў супрацоўнікі пракуратуры прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці 250 службовых асоб.
Аршанскі льнокамбінат валакно не прымае. А прадаваць прадукцыю іншым пакупнікам нельга, бо для гэтага трэба атрымаць адпаведны дазвол, якога ніхто не дае.
Мэта сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Дзеці ў інтэрнэце» – навучыць хлапчукоў і дзяўчынак пісьменна карыстацца інтэрнэтам, каб яны ўмелі здабываць патрэбную інфармацыю і не заблыталіся ў сусьветным павуціньні, правільна рэагавалі на тролінг і іншыя нэгатыўныя зьявы сацыяльных сетак. Ажыцьцяўляе праект СТАА «МабільныяТэлеСыстэмы» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.
Круглы стол па праблеме несанкцыянаваных сьметнікаў прайшоў у Воршы. У горадзе існуе некалькі грамадзкіх ініцыятываў, якія займаюцца прыборкай прыгарадных лясоў і несанкцыянаваных сьметнікаў. З боку дзяржавы кантролем і прыборкай займаюцца адразу некалькі структур зь вялікім штатам работнікаў. Але пры такой вялікай колькасьці людзей, якія займаюцца барацьбой за чысьціню, праблема існуе.