16 траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №219 "Аб будаўніцтве Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзьвіна". Згодна з дакумэнтам, да 1 студзеня 2019 году будзе зьдзейсьненае комплекснае будаўніцтва Віцебскай ГЭС. Кантракт на будаўніцтва падпісалі РУП "Віцебскэнэрга" і кітайская кампанія China National Electric Engineering Co., Ltd.
Плянуецца, што ў ГЭС будзе чатыры гідраагрэгаты сумарнай устаноўленай магутнасьцю 40 МВт. Кошт будаўніцтва паводле кантракту складае амаль 190 мільёнаў даляраў без ПДВ і мытных плацяжоў. Фінансаваньне будаўніцтва будзе ажыцьцяўляцца за кошт крэдытных сродкаў Дзяржаўнага банку разьвіцьця Кітая і ўласных сродкаў РУП "Віцебскэнэрга". Беларускія арганізацыі павінны выканаць ня менш за 30% работ ад агульнага кошту кантракту.
Эўрарадыё