Паводле папярэдніх дадзеных, апублікаваных на сайце ЦВК, яўка на выбарах 23 верасьня ў Віцебскай вобласьці склала 80,7%. Агульная яўка па Беларусі – 74,2%.
Пяць партыяў і рухаў выступілі сёньня з супольнай заявай наконт выбарчай кампаніі у Палату прадстаўнікоў. Заяву падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», партыі левых «Справядлівы сьвет», грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду» і аргкамітэту па стварэньні грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду».
Незалежнага назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Яна Дзяржаўцава выдалілі 22 верасьня з ўчастку №14 Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19. Ён нібыта перашкаджаў працаваць камісіі.
У Віцебску 17 верасьня прайшла незвычайная агітацыйная акцыя. Невядомая асоба ў масцы Аляксандра Лукашэнкі агітавала віцяблян у цэнтры горада за байкот выбараў.
Галасаваньне па Віцебскай сельскай акрузе №21 адбудзецца без удзелу кандыдата ад Партыі БНФ Леаніда Аўтухова. Гэтае рашэньне прынятае на другой сэсіі пазачарговага XV Зьезду Партыі БНФ і падцьверджанае кандыдатам Леанідам Аўтуховым 17 верасьня.
Кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксандар Мікулін накіраваў заяву ў ЦВК з прапановай адмяніць рэгістрацыю кандыдатам Міхаілу Волкаву ў сувязі з парушэньнямі ім заканадаўства.
11 верасьня на сустрэчы з выбарцамі віцебскага кандыдата Аляксея Гаўруцікава прысутнічаў у якасьці яго даверанай асобы лідар руху «За свабоду!» Аляксандар Мілінкевіч. Пасьля сустрэчы палітык ласкава пагадзіўся адказаць на пытаньні «Дыялёгу».
Кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксандар Мікулін праводзіў 13 верасьня дзень інфармаваньня насельніцтва. Ва ўпраўленьні сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці агітаваць яму забаранілі.