Штогоднік «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне» публікуецца праваабаронцамі ўжо трэці сэзон запар. Новы выпуск, які складаецца больш як са 140 старонак, ахапляе сабой пэрыяд зь ліпеня 2013 па чэрвень 2014 гадоў.
23 верасьня ў Віцебску была створаная пляцформа для сумеснай дзейнасьці палітычных і грамадзкіх структур гораду. На сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў аргкамітэту партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", гарадзкой арганізацыі камуністаў "Справядлівы сьвет", НГА "Пэрспэктыва", "Вольны горад", "Гавары праўду" былі абмеркаваныя найбольш вострыя праблемы гораду.
25 верасьня ў Віцебску прэзэнтавалі чарговы Цэнтар па працы з прыхільнікамі перамен. На яго адкрыцьці прысутнічала больш за 40 чалавек. У межах мерапрыемства прагучала справаздача пра дзейнасьць альянсу «Талака» ў Віцебску і вобласьці. Адзін зь лідэраў альянсу Сяргей Калякін распавёў пра дзейнасьць «Талакі» ў краіне. Ганаровы старшыня АГП, экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падзяліўся думкамі аб стане і пэрспэктывах беларускай эканомікі.
Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах Віцебску. І з ўсіх трох раённых адміністрацыяў атрымалі адмовы. Паводле Яна Дзяржаўцава, мэтай меркаваных акцыяў было публічнае асуджэньне агрэсіі Расеі ў дачыненьні да незалежнай сувэрэннай Украіны.
19 верасьня кіраўнік Беларусі наведаў ільнопрадпрыемствы ў Аршанскім раёне. Ён заявіў, што трэба адрадзіць ранейшую славу беларускага лёну: "Мы ўмеем працаваць зь лёнам, вырабляць зь яго тканіны, і страціць гэтую школу нельга, мы папросту ня маем на гэта права".
У офісе касмэтычнай фірмы Avon у Воршы па вул. Герцэна, 4 можна азнаёміцца з улёткай данецкіх тэрарыстаў. Улётка называецца "Фонд дапамогі Наваросіі" і ўтрымлівае фатаграфіі Стралкова-Гіркіна, Бабая і іншых дзеячаў так званай Данецкай народнай рэспублікі. Пра тое, як такая ўлётка зьявілася ў офісе вядомай касмэтычнай фірмы, інфармацыі няма.
У Глыбокім у межах кампаніі "Народны кантроль” утвораная ініцыятыўная група па зборы подпісаў за закрыцьцё турмы, якая знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў самым цэнтры гораду на беразе возера, паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” па Віцебшчыне Тацьцяна Севярынец.
Ліст з адмовай абавязаць цэнтральную гарадзкую паліклініку выконваць рашэньне выканкаму, кіраўніцтва якой адмаўляецца заключаць дамовы на абслугоўваньне акцыяў, атрымаў абласны каардынатар руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.
Аўтарамі заявак, пададзеных у адміністрацыі ўсіх трох раёнаў Віцебску, зьяўляюцца сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня. Мэта меркаваных акцыяў: публічнае асуджэньне расейскіх камуна-фашысцкіх агрэсараў, якія напалі на незалежную сувэрэнную Ўкраіну. Пікеты мусяць прайсьці з 22 па 24 верасьня.
Тыповую для вязьняў з савецкіх часоў працу атрымаў у калёніі «Віцьба-3» палітвязень Ігар Аліневіч. Ягоны бацька Ўладзімер Аліневіч яшчэ дакладна ня ведае, што менавіта робіць ягоны сын, якога ў «Віцьбу-3» перавялі толькі ў ліпені: «Нешта робіць на дрэваапрацоўцы, але што дакладна, ня ведаю. У нас жа пакуль не было ані доўгатэрміновага, ані кароткага спатканьня. Вось падчас першага ў гэтай калёніі спатканьня распытаем больш падрабязна, што робіць. Пакуль ведаю, што з дрэвам працуе».