22 лютага беларускі музыка Яўген Барышнікаў у невялікім памяшканьні арт-базы Vitebsk4me выконваў пад гітару свае ўласныя творы. Але як гэта зазвычай бывае з прадстаўнікамі беларускага андэграўнднага мастацтва, нягледзячы на шэраг прафэсійных дасягненьняў, імя музыкі вядомае толькі вузкаму колу прафэсіяналаў ды заўзятым прыхільнікам ягонае творчасьці. Відаць таму заля была ледзь запоўненая, але няхай шкадуюць тыя, хто не патрапіў на гэты канцэрт, а паслухаць было што.
Віцебск стаў 45-м горадам краіны, у якім былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Беларуская глыбіня». Сустрэча з прыхільнікамі ягонай творчай і палітычнай дзейнасьці адбылася 21 лютага, у памяшканьні «Эўрапейскага клюбу».
Валянціна Аліневіч сустрэлася з сынам у калёніі. «У суботу адбылося кароткатэрміновае спатканьне, - паведаміла маці палітвязьня. - Усё, як звычайна. Выехалі зь Менску ўранку, ня ведаючы, дадуць нам з мужам убачыць яго ці не. На гэты раз спатканьне адбылося, але права на перадачу, якая належыць адзін раз у чатыры месяцы, ён пазбаўлены».
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў ўладальніка сайту www.gorodvitebsk.by вінаватым у парушэньні аўтарскіх правоў і аштрафаваў яго на 3 750 000 рублёў.
«Марко» можа ня выканаць забавязаньняў, ускладзеных на кампанію ўказам прэзыдэнта - стварэньне абутковага голдынгу да 2016 году знаходзіцца пад пагрозаю. Далучэньне стратных прадпрыемстваў да пасьпяховых, і стварэньне такім спосабам буйных голдынгаў было гітом прамысловай палітыкі мінулага ўраду Міхаіла Мясьніковіча. Не абмінула чара гэтая і лідэра абутковай прамысловасьці кампанію «Марко».
17 лютага, у той самы дзень, калі эканамічны суд прызначыў на Віцебскае ААТ «КІМ» часовага ўпраўляючага, каля 30 работнікаў вязальнага цэху падалі калектыўную скаргу ў пракуратуру. Кімаўцы скардзяцца ў гарадзкую пракуратуру на тое, што ім яшчэ не выплачаная заработная плата за лістапад і сьнежань 2014 году.
Пюрэ ў шырокім асартымэнце вырабляе цэх дзіцячага харчаваньня камбінату. Дар'я Гараюціна - зь ліку пастаянных спажыўцоў, заўсёды з даверам ставілася да першага прыкорму свайго малога, пакуль не знайшла ў слоічку пюрэ зь яблыкаў і чарніцаў, выпушчанага 29 лістапада 2013 году другой зьменай камбінату, кавалак шкла.
Праектна-каштарысная дакумэнтацыя на правядзеньне газаправоду ў завулку Юбілейным у Полацку распрацоўвалася яшчэ Полацкім гарвыканкамам, які ў 2013 годзе быў рэарганізаваны. Як вынік, «прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці асоб, якія падпісалі акт выбару зямельнага ўчастку, не ўяўляецца магчымым».
За 2014 год стратнымі былі 168 арганізацыяў, або 16,2% ад агульнай колькасьці арганізацыяў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку (за 2013 год - 142 арганізацыі, або 13,7%). Сума чыстай страты стратных арганізацыяў за 2014 склала 1488,5 млрд. рублёў, або на 12,2% больш, чымся за 2013 год, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Віцебскай вобласьці.
17 лютага эканамічным судом Віцебскай вобласьці ў сувязі з заявай аб банкруцтве на Віцебскае ААТ «КІМ» прызначаны часовы кіраўнік. Да прадпрыемства ўжыты ахоўны пэрыяд.