У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску прайшоў сход прадпрымальнікаў. Некаторыя адмыслова прыйшлі на сустрэчу, бо зь 1 сакавіка так і не пачалі працаваць. Паводле Ірыны Яскевіч, удзельніцы аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам», аднавілі працу каля паловы гандляроў.
Падчас маніторынгу судоў Віцебску праваабаронцам Паўлам Левінавым быў выяўлены факт – у судзе Кастрычніцкага раёну, дзе старшынём ёсьць Яўген Буруноў, чыніць правасудзьдзе судзьдзя Алена Протас, ягоная жонка.
Скаргу на службовую асобу ў Віцебскі гарвыканкам падавалі сябры КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, Пятро Сарапеня і Алег Емяльянаў. Намесьніца старшыні адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Вольга Гурчанка адказала на іх заяўку на пікет, складзеную па-беларуску, на расейскай мове. Гэткім чынам, на думку скаржнікаў, чыноўніца парушыла Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, які патрабуе ад службоўцаў адказваць на мове звароту.
Судзьдзя Полацкага суду не дапусьціла юрыста Свабоднага прафсаюзу абараняць інтарэсы рабочых у судовым паседжаньні. Дырэктар крамы «Аліса-Плюс» падаў у суд пазоў на трох былых работнікаў для кампэнсацыі нястачы амаль у 22 мільёны рублёў, работнікі з пазовам ня згодныя. Двое з трох былых рабочых крамы зьяўляюцца сябрамі Свабоднага прафсаюзу, але якраз у гэтым і засумнявалася судзьдзя.
Пракурорам Аршанскага раёну распачатая справа паводле часткі 1 артыкулу 210 КК (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненьні да дырэктара КУП «Аршанскае ПМС» (Прадпрыемства меліярацыйных сыстэмаў). Кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў крадзяжы будматэрыялаў больш як на 7 мільёнаў рублёў.
Крымінальная справа паводле карупцыйнага артыкулу ўзбуджаная ў дачыненьні да кіраўніка Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласьці.
2 Сакавіка споўніўся год са сьмерці Рыгора Барадуліна, апошняга паэта нашай краіны, які меў статус народнага. Рок, «ненарматыўная» лексіка і тарашкевіца, якія гучалі ў пачатку вясны ў віцебскім цэнтры народных рамёстваў «Задзьвіньне», не пакінулі абыякавым нікога.
Сустрэча прайшла пры цалкам запоўненай залі. Паэты прэзэнтавалі літаратурны часопіс "Верасень", а таксама свае апошнія выданьні, падзяліліся новымі творчымі дасягненьнямі, прачыталі і старыя папулярныя вершы і песьні.