За першыя пяць месяцаў 2016 году ў Віцебскай вобласьці былі звольненыя 33 954 чалавекі, а прынятыя на працу – толькі 24 893 чалавекі, розьніца склала 9061 чалавек.
Найбольшая колькасьць звальненьняў прыпадае на красавік – тады працы пазбавіліся адразу 8426 чалавек. Аднак найгоршыя суадносіны паміж звольненымі і працаўладкаванымі назіралася ў сакавіку – пры 6833 звольненых, на працу прынялі толькі 4452 чалавекі, што склала 65%.
Колькасьць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Віцебскай вобласьці, скарацілася за гэты час на 6600 чалавек – з 514 300 чалавек у студзені да 507 300 чалавек у траўні. Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных стала каля 6700 чалавек, што ўсяго толькі на 300 чалавек больш, чымся ў пачатку году.
Такім чынам, паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Віцебскай вобласьці беспрацоўе ў рэгіёне складае 1,3% ад эканамічна актыўнага насельніцтва ці на 0,1% больш, чым у студзені.
Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc