У межах «Славянскага базару» у горадзе над Дзьвіной прайшоў міжнародны Беларуска-Славацкі прадпрымальніцкі форум «Інавацыі – шлях да пасьпяховай інтэграцыі», арганізаваны Віцебскім аблвыканкамам, амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Беларусі і абласным цэнтрам маркетынгу.
ІМПЗ па Віцебскай і Магілёўскай абласьцёх першымі па выніках паўгодзьдзя 2016 году падлічылі даўжнікоў перад бюджэтам. На дзьве вобласьці набралася каля 130 юрыдычных асоб і 25 «іпэшнікаў». У Віцебскай вобласьці ў «чорны сьпіс» МПЗ трапілі каля 95 кампаніяў. Тут галаўны боль для падаткавікоў – дзяржсэктар.
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Яскевіч зьбірала подпісы, неабходныя для яе рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты, побач зь віцебскім гандлёвым цэнтрам «Эвіком». Падтрымаць сваю паплечніцу на пікет прыйшлі і сябры яе ініцыятыўнай групы.
Гэта раней Наваполацак увесь час трапляў у сьпісы самых заможных гарадоў, а «Нафтан» – самых багатых прадпрыемстваў. Цяпер адсюль прыходзяць навіны пра аварыі і правальны эканамічны стан мясцовых заводаў.
За першыя пяць месяцаў 2016 году ў Віцебскай вобласьці былі звольненыя 33 954 чалавекі, а прынятыя на працу – толькі 24 893 чалавекі, розьніца склала 9061 чалавек.
Некаторы час таму рынак працы Лепельскага краю быў куды больш забіты вакансіямі, чым беспрацоўнымі. Сёньня ж усё мяняецца. Пра тое, якая цяпер складваецца сытуацыя, распавяла намесьніца начальніка ўпраўленьня па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, начальнік аддзелу занятасьці насельніцтва Лепельскага райвыканкаму Тамара Васіленка.
Камітэт Дзяржкантролю заняўся праверкай прадпрыемства пасьля сыгналу на простую лінію ў лютым гэтага году. Сыгнал паведаміў пра значную затрымку заробкаў на прадпрыемстве.