БРСМ адправіць на сумнеўную будоўлю 30 студэнтаў-геадэзістаў з Наваполацку.
Пра гэта БелТА паведаміў першы сакратар абласнога камітэту БРСМ Віктар Глушын.
«У гэты час моладзь больш за ўсё цікавіць пытаньне другаснай занятасьці, – растлумачыў Віктар Глушын. – Ёсьць складанасьці з пошукам месцаў для непаўналетніх. Запатрабаваныя кваліфікаваныя спэцыялісты. Калі вы хочаце паехаць на сур'ёзны аб'ект, трэба мець працоўную кваліфікацыю. У тых маладзёнаў, якіх мы адпраўляем на будаўніцтва важных аб'ектаў, дарог, ёсьць патрэбныя кваліфікацыі, допускі да працы на вышыні, будаўнічыя спэцыяльнасьці. У гэтым годзе 30 геадэзістаў з Наваполацку паедуць працаваць на АЭС – усебеларускую моладзевую будоўлю. Упершыню сфармаваны такі атрад, быў сур'ёзны адбор».
Сакратар БРСМ адзначыў, што пляны на гэты працоўны сэмэстар «амбіцыйныя» – сагнаць на працы больш за 12 тысяч студэнтаў, большасьць – у сельскагаспадарчыя атрады.
Але ёсьць і будаўнічыя, сэрвісныя, пэдагагічныя, экалягічныя. «Актыўна супрацоўнічаем зь лясгасамі, за што ім дзякуй. Вядуцца перамовы зь віцебскім філіялам «Беларускіх лятарэяў» аб тым, каб стварыць у іх атрад. Агулам на гэты момант укладзена дамоваў на працаўладкаваньне больш за 1,5 тысячы чалавек у Віцебскай вобласьці, у асноўным у складзе студатрадаў, але ёсьць і індывідуальна», – дадаў Віктар Глушын.
Паводле charter97.org