Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 16 лістапада скончыўся 5-сутачны тэрмін зьмяшчэньня ў ШЫЗА палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-е спагнаньне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага году ад адміністрацыі калёніі №9 (г. Горкі). Імаверна, зараз будзе вынесенае чарговае.
У Віцебскай 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе салдат тэрміновай службы «зрабіў парэз на руцэ». Інфармацыю пацьвердзіў прэсавы сакратар Мінабароны Ўладзімер Макараў.
Сытуацыя на рынку працы ў Воршы з часу вясновых пратэстаў пагоршылася. У горадзе стала больш беспрацоўных, чымся было на пачатку 2017 году. Пра гэта заявіў старшыня аршанскай арганізацыі прафсаюзу РЭП Аляксандар Булаўка.
35 базавых велічынь прысудзіў судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч незалежнаму журналісту з Глыбокага Зьмітру Лупачу. Зьмітра судзілі ў новым будынку Глыбоцкага суду, які адкрылі некалькі дзён таму.
Гарадзкі камітэт віцебскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” зьвяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску па дазвол на мітынг у гонар стогадовага юбілею рэвалюцыі.
3 лістапада судовая калегія абласнога суду адмяніла вырак Чыгуначнага райсуду гораду Віцебску ад 7 верасьня ў дачыненьні да жыхаркі Санкт-Пецярбургу Вольгі Сьцяпанавай, якая страціла дзіця падчас родаў у хатніх умовах.
Пакуль улады Віцебскага раёну адмаўляюцца прызнаваць урочышча Хайсы месцам масавых расстрэлаў 1930-х гадоў, грамадзкія актывісты ўшаноўваюць памяць забітых памагатымі сталінскага рэжыму. На цяперашні момант у лесе ўсталяваныя 33 крыжы памяці.
Жанчына пакінула без жытла дзьвюх дачок-падлеткаў, каб расплаціцца з пазыкамі. Яна заклала трохпакаёвую добраўпарадкаваную кватэру, аформіўшы на крэдытора фіктыўную дамову дарэньня. Дзьве яе дачкі, адной зь якіх 16, а другой 17 гадоў, у гэты час жылі ў сваякоў.
Былы старшыня Сеньненскага райвыканкаму Віктар Цапота прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Пра тое, што дзяржаўныя прадпрыемствы, а таксама прадпрымальнікаў чарговы раз папрасілі перавесьці грошы нібыта на раённы суботнік і добраўпарадкаваньне тэрыторыі, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласную крыніцу.