Футбалісты наваполацкага «Нафтану» не атрымліваюць заробкаў амаль паўгода. Пра гэта заявіў паўабаронца каманды Валер Жукоўскі пасьля першай у чэмпіянаце паразы (1:3) ад барысаўскага БАТЭ.
Настаўнік зь Бешанковічаў, паэт і бард Георгі Станкевіч хацеў аспрэчыць рашэньне раённага суду. 3 красавіка яго аштрафавалі на 7 з паловай мільёнаў рублёў (50 базавых велічынь) за выраб і распаўсюд газэты "Крывінка", якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка.
Напярэдадні 90-х угодкаў Васіля Быкава створаная ініцыятыўная група па зборы сродкаў на помнік пісьменьніку ў Віцебску. З прапановай усталяваць помнік выступілі шараговыя месьцічы. Ініцыятыўная група зьвяртаецца да жыхароў Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, а таксама да грамадзян іншых краін з просьбай узяць удзел у гэтай дабрачыннай акцыі.
Яшчэ ня так даўно айчынныя СМІ стракацелі артыкуламі пра трагічныя выпадкі ў Менску, прычынай якіх стала курэньне сінтэтычных курыльных сумесяў (так званых спайсаў, міксаў). Сёньня мы ўжо ня можам сьцьвярджаць, што гэта толькі сталічная бяда - пранікаюць спайсы і ў падлеткавае асяродзьдзе Віцебскай вобласьці.
У Лучаі Пастаўскага раёну маліліся за Беларусь. Там прайшоў фэст з нагоды ўспаміну беларускага пакутніка Андрэя Баболі. "Ён скончыў жыцьцё ў страшэнных пакутах – кажа ксёндз Марат Казлоўскі, - але не адрокся ад сваёй ідэі еднасьці хрысьціян". За свае перакананьні яго забілі ў Янаве Палескім, зараз горад Іванава Берасьцейскай вобласьці.
Вадзім Драздоў ужо некалькі гадоў жыве ў Швэйцарыі, але да падзеяў на Беларусі ён неабыякавы. Таму заснаваў незалежны інтэрнэт-рэсурс freeregion.info, дзе зьмяшчаюцца крытычныя матэрыялы на палітычныя тэмы, а таксама вядуць свае блогі вядомыя ў рэгіёне асобы. Нядаўна стала вядома, што міліцыя праводзіць праверку, ці не парушыў Вадзім Драздоў беларускае заканадаўства.
16 траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №219 "Аб будаўніцтве Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзьвіна". Згодна з дакумэнтам, да 1 студзеня 2019 году будзе зьдзейсьненае комплекснае будаўніцтва Віцебскай ГЭС. Кантракт на будаўніцтва падпісалі РУП "Віцебскэнэрга" і кітайская кампанія China National Electric Engineering Co., Ltd.
Па выніках работы аграрнай галіны ў 2013 годзе Віцебская вобласьць - адзіная ў краіне - атрымала страту ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры Вr45,8 млрд. Пра гэта паведаміў на нарадзе ў Талачынскім райвыканкаме па праблемных пытаньнях у АПК Віцебскай вобласьці прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.
Паводле высноваў адмыслоўцаў з грамадзкай арганізацыі «Незалежная псыхіятрычная асацыяцыя Расеі», падставаў для прымусовай шпіталізацыі віцебскага «лекара-праўдаруба» ў «псыхушку» не было. У красавіку Ігар Пастноў езьдзіў у Маскву на незалежны агляд, бо імкнуўся аспрэчыць дыягназ, пастаўлены яму віцебскімі псыхіятрамі. Таксама ён імкнуўся спраўдзіць, ці была неабходнасьць «ізаляваць» яго ад грамадзтва шляхам прымусовага зьмяшчэньня ў псыхіятрычнае аддзяленьне паводле рашэньня суду.
Асноўная частка зваротаў да старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона 16 траўня пад час простай тэлефоннай лініі ў Віцебскім гарвыканкаме была зьвязаная з прыватызацыяй, будаўніцтвам і рамонтам жытла. За дзьве гадзіны на простую лінію паступіла 16 тэлефанаваньняў. З пытаньнямі да старшыні КДК зьвярталіся ня толькі віцебчукі, але і жыхары раёнаў.