У Віцебску прадпрымальнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва гандлёвага цэнтру «Эвіком» зь лістом, пад якім падпісалася 190 чалавек. Малы бізнэс просіць сустрэчы і разабрацца ў сытуацыі, каб не дапусьціць зьнішчэньня іх працоўных месцаў.
Круглы стол арганізавалі рух «За свабоду» і фундацыя імя Льва Сапегі. Грамадзкія актывісты абмеркавалі эфэктыўнасьць і справядлівасьць тых грамадзкіх слуханьняў, якія рэгулярна праходзяць у краіне.
Да 1 лютага будуць сфармаваныя сьпісы працаздольных грамадзян, што ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных расходаў, якія ў адпаведнасьці з дэкрэтам №3 будуць плаціць за жыльлёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе.
Cустрэча з бардам, пісьменьнікам і журналістам Зьмітром Бартосікам адбылася ў Глыбокім. Ён прэзэнтаваў трэцюю па ліку, нядаўна выдадзеную кнігу, “Клініка кітайскага дантыста”. А таксама чытаў свае эсэ з сэрыі “Беларускія тараканы” ды сьпяваў “Старыя песьні на новыя тэксты”.
Паводле афіцыйных дадзеных, у Віцебскай вобласьці 3525 дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Зь іх толькі пяцёра прызнаныя такімі з прычыны жорсткага абыходжаньня. Пракуратура мяркуе, што афіцыйная статыстыка не адлюстроўвае рэальнага стану рэчаў.
Трое жыхароў Віцебскай вобласьці і іх хаўрусьнік з Таджыкістану, якія арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз, прысуджаныя да трох гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
У Лепелі за сьпевы і распаўсюд хрысьціянскай літаратуры каля мясцовага рынку былі затрыманыя баптысцкія вернікі – сужэнцы Андрэй і Тацяна Фокіны. «Нас затрымалі як злачынцаў і даставілі ў пастарунак», – распавёў Forum 18 Андрэй Фокін.
Няшчасны выпадак адбыўся ў Наваполацку падчас рамонту аднаго з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на вуліцы Блахіна. Паводле папярэдняй вэрсіі праваахоўных органаў падчас дэмантажу парэнчаў лесьвіцы на чацьвёртым паверсе іх часткі выкідалі ў акно. У выніку адзін з рабочых быў сьмяротна траўмаваны скінутым элемэнтам парэнчаў.
36-гадовага жыхара гарадзкога пасёлку Ветрына будуць судзіць за фальшывае паведамленьне пра небясьпеку паводле часткі 1 артыкулу 340 КК. Апроч таго, яму ставіцца ў віну абраза прэзыдэнта (артыкул 368 КК).