Цэнтральны гарадзкі рынак у Гарадку будзе перанесены. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец на пленарным паседжаньні ў Віцебску выязнога рэспубліканскага штабу па падрыхтоўцы Гарадка і Гарадоцкага раёну да правядзеньня рэспубліканскага фэстывалю-кірмашу "Дажынкі".
У цяперашні час рынак разьмешчаны каля цэнтральнай гарадзкой плошчы. Нягледзячы на недастатковае разуменьне з боку прыватных прадпрымальнікаў, ён будзе перанесены на тэрыторыю былога кансэрвавага заводу. Там на пляцоўцы памерам каля 3 га для іх і для пакупнікоў будзе абсталяваны сучасны зручны рынак. Побач разьмесьціцца аўтастаянка, склады і шэраг іншых аб'ектаў. Выканаць гэтую работу старшыня аблвыканкаму даручыў да 1 жніўня.
Апроч таго, у межах падрыхтоўкі да правядзеньня рэспубліканскага сьвята працаўнікоў вёскі Аляксандар Косінец зьвярнуў увагу на неабходнасьць прывесьці ў парадак лясныя тэрыторыі раёну, а таксама забясьпечыць яго поўнае пакрыцьцё сотавай сувязьзю.
БелТА