У 2012 годзе ў Віцебскай вобласьці было зьдзейсьнена 54 забойстваў і замахаў на забойствы. Гэта амаль на 12% адсоткаў больш, чымся год раней. Гэткія дадзеныя прагучалі на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй у Віцебскай вобласьці.
Паводле зьвестак Генпракуратуры, таксама ўзрасла на Віцебшчыне колькасьць злачынстваў, зьвязаных з наўмысным прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў (са 157 да 182, або на 15,9%). Павелічэньне колькасьці злачынстваў гэтай катэгорыі адбылося ў 12 раёнах вобласьці, найбольш значнае - у Кастрычніцкім, Першамайскім раёнах гораду Віцебску, Віцебскам, Мёрскім і Пастаўскім раёнах, гарадох Наваполацку і Воршы.
“Аналіз статыстычных дадзеных і матэрыялаў крымінальных спраў сьведчыць пра тое, што асноўнымі прычынамі і ўмовамі, спрыяльнымі да зьдзяйсьненьняў злачынстваў супраць асобы, зьяўляюцца п’янства і алькагалізм, незанятасьць грамадзка-карыснай працай, хібы ў дзейнасьці суб’ектаў прафіляктыкі, у тым ліку ў працы з асобамі, што вярнуліся з папраўчых устаноў і лячэбна-працоўных прафілякторыяў”, - паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Усяго ж у 2012 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласьці зарэгістравана 12 441 злачынстваў.
UDF.by