Полацкія рок-музыкі адгукнуліся на бяду і правялі дабрачынны канцэрт. Іх выступ адбыўся ў рэстаране “Росквіт”, які стаў культурніцкай пляцоўкай.
Кажа лідэр рок-гурту Sumarok і арганізатар канцэрту Ігар Палынскі: “Мы правялі дабрачынны канцэрт для чатырохгадовай дзяўчынкі зь Віцебску – Жэні Батурэвіч. Яна хворая на рак. Мы адзіным, чым маглі дапамагчы, – дабрачынным канцэртам. У ім узялі ўдзел Павал Сьляпцоў, лідэр гурту “Вэрсія”, Сьвятлана Трапук, лідэр гурту Perfect Life. І таксама адбыўся ў межах гэтага канцэрту мой акустычны выступ сумесна са Стасем Сілкам”.
Усяго было сабрана 150 новых рублёў, якія арганізатары канцэрту пералічылі на дабрачынны рахунак. Праз два тыдні музыкі плянуюць правесьці яшчэ адзін падобны канцэрт.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя
Фота: vk.com/sumarok_band