Моладзевая арганізацыя «Зьвяз» правяла круглы стол па праблеме скарачэньня зялёных насаджэньняў у горадзе. Мерапрыемства прайшло з удзелам прадстаўнікоў Інстытуту прыродакарыстаньня Нацыянальнай акадэміі навук РБ. Згодна з заключэньнем ўдзельнікаў круглага стала, Воршы бракуе каля 50 га зялёных насаджэньняў у межах гораду паводле дзейных нарматываў ў гэтай сфэры.
З гэтай прычыны ініцыятары прапанавалі мясцовым уладам распрацаваць праграму азеляненьня Воршы з адвядзеньнем для гэтага тэрыторыяў у межах гораду і правесьці наконт яе грамадзкія слуханьні.
Акрамя таго, у сувязі са сьвяткаваньнем сусьветнага дня здароўя, актывісты прапанавалі падтрымаць акцыю па ачыстцы ад сьмецьця лесапарку па вуліцы Сямёнава ў раёне крамы «Эўраопт» 9 красавіка 2016 году.
orsha.eu