Дакладна мэта пікетаў, заявы на правядзеньне якіх пададзеныя ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску, пазначаная так: «Нагадаць жыхарам г. Віцебску пра іх абавязак – браць удзел у сумленных выбарах, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, пры якіх уладамі захоўваюцца фундамэнтальныя правы і свабоды беларускіх грамадзян».
Пікеты заплянаваныя на 9 жніўня. Пад заявамі аб іх правядзеньні паставілі свае подпісы пяцёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Яны ня толькі паведамілі чыноўнікам пра свой намер зладзіць акцыі, але і запрасілі мясцовыя ўлады далучыцца да гэтых акцыяў. Калі ўлады станоўча адкажуць на запрашэньне, адпадзе неабходнасьць выконваць не выканальнае на практыцы рашэньне гарвыканкаму пра заключэньне дамоваў зь міліцыянтамі, камунальнікамі і лекарамі, празь якое цягам апошніх шасьці гадоў апазыцыя не змагла легальна правесьці ў Віцебску ніводнай акцыі, якая падпадае пад дзеяньне Закону РБ «Аб масавых мерапрыемствах».
Віцебская вясна