Пасьля трох дзён галасаваньня практычна на кожным выбарчым участку ў Віцебску прагаласавала ня менш за 15% ад агульнай колькасьці зарэгістраваных выбаршчыкаў. Штодзённы прырост, бы па камандзе, складае пяць адсоткаў, што выклікае падазрэньне ў незалежных назіральнікаў – падазрэньне таго, што на выбарах прэзыдэнта краіны рэалізоўваецца загадзя напісаны сцэнар.
Начальнік міжраённага аддзелу УУС Віцебскага аблвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Аляксандар Сьцяпанаў спачатку вынес «пастанову аб спыненьні справы аб адміністрацыйным правапарушэньні» ў дачыненьні да праваабаронцы Паўла Левінава, а праз 9 дзён замяніў гэтую пастанову на новую, паводле якой спадар Левінаў прызнаны правапарушальнікам.
Выдаленьне адбылося ў першы дзень датэрміновага галасаваньня, хоць да гэтага дня праблемаў з рэгістрацыяй і наведваньнем выбарчых участкаў не паўставала. Выдаленьне з участкаў было абгрунтаванае тым, як кіраўнікі камісіяў зразумелі партыйныя пратаколы аб вылучэньні ў назіральнікі, кажа старшыня Віцебскай абласной партыйнай арганізацыі Мікалай Селівашка.
Індывідуальныя прадпрымальнікі распрацавалі сьпіс патрабаваньняў да беларускіх уладаў і ўзгадняюць дату папераджальнай забастоўкі. Пра гэта распавяла лідэр прадпрымальніцкага руху зь Віцебску Ірына Яскевіч:
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі 27 верасьня наведаў Віцебск, дзе правёў сустрэчы з актывістамі. На сустрэчах абмяркоўвалася кампанія назіраньня, пляны хрысьціянскіх дэмакратаў на найбліжэйшы час.
Ніводзін з 21-го пікету, заяўкі на правядзеньне якіх у раённыя адміністрацыі Віцебску падавалі сябры КХП-БНФ, не дазволены. Пікеты ў падтрымку байкоту мерапрыемства, якое апазыцыянэры называюць «псэўдавыбарамі», мусілі прайсьці ва ўсіх раёнах гораду цягам тыдня і завяршыцца ў апошні дзень галасаваньня, 11 кастрычніка.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Павал Левінаў, які зьяўляецца назіральнікам пры Першамайскай тэрытарыяльнай камісіі. Ён прайшоўся па ўчастковых выбарчых камісіях раёну і адзначыў, што ў належны час усе камісіі працавалі. Працавалі, праўда, толькі на аднаго кандыдата – Аляксандра Лукашэнку.
29 верасьня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебску адбыліся грамадзкія слуханьні па тэме абмежаваньня знаходжаньня адной асобы на пасадзе прэзыдэнта двума тэрмінамі. У якасьці экспэртаў перад прысутнымі віцебчукамі выступілі экс-сьпікер ВС Мечыслаў Грыб і палітоляг Алег Лагвінец, ролю вядоўцы выконваў намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
На канец верасьня за адзін тыдзень да дня пачатку галасаваньня толькі чатыры палітычныя структуры зарэгістравалі сваіх сяброў назіральнікамі на ўчастках для галасаваньня.
23 верасьня ў першы дзень дзяжурства ўчастковых камісіяў назіральнік Леанід Гаравы, які зьяўляецца каардынатарам назіраньня руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці, зафіксаваў парушэньні на пяці выбарчых участках Гарадка, дзе ў сьпісы для галасаваньня па месцы знаходжаньня выбаршчыкаў было ўнесена ад 87 да 360 грамадзян.