Вось ужо некалькі дзён Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў у гонар 70-годзьдзя свайго ўтварэньня праводзіць у Беларусі акцыю «Экспрэс ААН-70». У межах гэтай акцыі 29 кастрычніка цягнік «Экспрэс ААН-70» прыбыў у Віцебск.
29 кастрычніка – дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. Правядзеньне ў гэты дзень несанкцыянаванай мясцовымі ўладамі акцыі ў Гарадку былo спыненае міліцыянтамі праз дваццаць – дваццаць пяць хвілін ад яе пачатку. Акцыю ладзіў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў.
Наймальнік, ААТ «Полацак-Шкловалакно», падоўжыў арэнду ранейшага памяшканьня для офісу заводзкай пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ). Паводле дамовы арэнды, адміністрацыя заводу мае права кантраляваць выкарыстаньне памяшканьня ў адпаведнасьці з мэтамі арэнды, г.зн. толькі для прафсаюзнай дзейнасьці. Гэтая норма дамовы ўступае ў супярэчнасьць з заканадаўствам Беларусі, якое забараняе наймальніку ўмешвацца ў дзейнасьць прафсаюзу, а, ужо тым больш, кантраляваць яго.
Мінулы год быў першым паўнавартасным навучальным сэзонам для курсаў «Мова нанова» ў Віцебску. Мяркуем, чытачам Віцебскай вясны будзе цікава пачуць пра зробленае і даведацца пра пляны на будучыню з вуснаў аднаго зь вядоўцаў курсаў Сяргея Маркава.
Зьнішчэньне дрэў у прывакзальным сквэры Полацку прыпыненае. На 27 кастрычніка сьпілаванае адно дрэва з чатырох прысуджаных да зьнішчэньня. Полацкая мясцовая ўлада ў адказ на скаргі правяла сход зь месьцічамі на месцы рэканструкцыі сквэру. Жыхары Полацку, ня згодныя з тлумачэньнем уладаў і ходам работ, зноў накіравалі скаргу ў адміністрацыю прэзыдэнта.
24 кастрычніка падчас сустрэчы з наведнікамі віцебскага «Эўрапейскага клюбу» менскі палітоляг Андрэй Ляховіч зрабіў прагноз, што ніякіх значных зьменаў у палітычнай сфэры пасьля прэзыдэнцкіх выбараў чакаць ня трэба.
Настаўнікі з глыбоцкай школы №1 прыйшлі на агульны сход і са зьдзіўленьнем даведаліся, што вінны аддзелу адукацыі. Аказваецца, увесь мінулы навучальны год ім пераплачвалі. А цяпер грошы просяць вярнуць назад.
У пэрыяд правядзеньня работ па ўборцы сельскагаспадарчых культур у Віцебскай вобласьці супрацоўнікамі Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы было выяўлена амаль 3 тысячы парушэньняў.
Як паведаміў старшыня камітэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Хрыстафораў, у якасьці беспрацоўных на цяперашні момант зарэгістраваныя 6 967 чалавек, або 200% да аналягічнага пэрыяду мінулага году. У той самы час у два разы скарацілася колькасьць вакансіяў, прапанаваных прадпрыемствамі, цяпер іх 2 505.
Усе пікеты – па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску – мусілі прайсьці у нядзелю, 25 кастрычніка. Іх мэта: выказаць рашучы пратэст супраць разьмяшчэньня расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што можа прывесці да страты незалежнасці і сувэрэнітэту краіны, на ўзор анэксіі Расеяй часткі ўкраінскіх зямель ваенным шляхам.