У Полацку ў будынку суду ідзе рамонт. Новая шыльда на фасадзе суду Полацкага раёну і гораду Полацку зь ліпеня 2015 году падкрэсьлівае веліч «Палаца правасудзьдзя». Будынак новай канструкцыі мае пандус для наведваньня суду грамадзянамі з абмежаванымі магчымасьцямі (вазочнікамі), што таксама сьведчыць пра разуменьне праблемы безбар'ернага асяродзьдзя. Аднак доўгае знаходжаньне ў судзе інвалідаў не прадугледжанае.
Пасьля эксгумацыі чалавечых парэшткаў зь няўлічанага пахаваньня ля вёскі Хайсы салдатамі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну распачалася прапагандысцкая кампанія па залічэньні невядомых ахвяраў на рахунак нямецкіх акупантаў. Жыхары навакольных вёсак, якія суадносяць іх з часамі сталінскіх рэпрэсіяў, абураныя: яны мяркуюць, што ўлады нахабна скажаюць гістарычную праўду.
«Мама, я хачу нарадзіцца!» – выстава пад такой назвай будзе доўжыцца ў арт-цэнтры VZAP да 10 студзеня. Яе арганізатар – ініцыятыўная суполка «Лінія жыцьця» па падтрымцы цяжарных жанчын, якія знаходзяцца на мяжы аборту.
У перадпачатку Новага году, 31 сьнежня, у Наваполацкай міліцыі адбыўся адміністрацыйны працэс паводле абвінавачаньня Андрэя Гайдукова ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў. Намесьнік начальніка ГАУС – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Ўладзімер Быкаў, разгледзеўшы матэрыялы справы, наклаў на Андрэя штраф у памеры 360 тысяч рублёў.
Адміністрацыя рынку папярэдзіла Вольгу Шарстабітаву, што скасоўвае зь ёй дамову аб арэндзе ралету. Напярэдадні яна запатрабавала, каб з дамовы аб арэндзе выключылі незаконны пункт. Пра гэта прадпрымальніца з Полацку і актывістка РГА «Пэрспэктыва» распавяла ў камэнтары сайту charter97.org.
З 1 студзеня віцебскія рынкі і гандлёвыя цэнтры спыняюць працу. Мясцовыя прадпрымальнікі накіравалі ў Віцебскі гарвыканкам лісты з інфармацыяй пра сваё рашэньне. Яно зьвязанае з набыцьцём моцы з новага году ўказу №222. Як адзначае старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч, віцебскія прадпрымальнікі не сыходзяць на калядныя вакацыі: яны папярэджваюць, што не адновяць працу, пакуль на дзяржаўным узроўні ня вырашацца іхныя праблемы.
Каардынатара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» вінавацяць паводле адміністрацыйнага артыкулу 21.14 «Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў» – за распаўсюд улётак у Наваполацку.
Традыцыйная штогадовая сустрэча журналістаў Віцебску, што адбылася 29 сьнежня ў антыкавярні «7 пакояў», сёлета прайшла ў асабліва натхняльнай атмасфэры.
Міхаіл Жамчужны непакоіцца за лёс свайго сябра і кіраўніка закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» Андрэя Бандарэнкі. Тым часам новы адвакат дапамагае палітвязьню падрыхтаваць наглядную скаргу ў Вярхоўны Суд.
Помнік – валун з высечаным на ім крыжам – асьвяцілі архімандрыт Сяргей Гаек, сьвятар грэка-каталіцкай царквы айцец Аляксандар Шаўцоў з Полацку і ксёндз Аляксей Асон з Ушачаў.