Газэта «Советская Белоруссия», орган Адміністрацыі прэзыдэнта, апублікавала артыкул пра актывіста апазыцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі зь Мёраў. Карэспандэнт газэты піша, што ў рэдакцыю прыйшоў ананімны ліст зь Мёрскага раёну. Аўтар ліста пісаў пра апазыцыянэра Віктара Шульгу, які дзеля прынцыпу адмовіўся выконваць рашэньне партыі аб байкоце прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе.
Да Дня Волі незалежныя журналісты Віцебску зладзяць фотавыставу, прысьвечаную Барысу Хамайду, легендарнаму апазыцыйнаму актывісту, распаўсюдніку дэмакратычнай прэсы. Арганізатары мерапрыемства мяркуюць, што прыемным сюрпрызам для іх фотагероя стане ўручэньне яму «гістарычных» фотаздымкаў 20-гадовай даўніны.
Адміністрацыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» ня хоча працягваць кантракт зь Мікалаем Шарахам, актывістам Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Начальнік цэху №7 Аляксандар Сапега пісьмова (на блянку прадпрыемства) апавясьціў Мікалая аб рашэньні спыніць зь ім працоўныя адносіны з 30 красавіка. За месяц да таго дырэктар заводу спадар Бунакоў і Белхімпрафсаюз адмовіліся ўключыць Мікалая Шараха ў склад камісіі прадпрыемства па калектыўных перамовах.
Няма лепшага месца на зямлі, чым уласны дом. А калі дома - вайна? Тады межы паміж сучаснасьцю і будучыняй сьціраюцца, і застаецца толькі адно - надзея.
Апазыцыянэр Барыс Хамайда зьяўляецца, бадай, ці ня самай знанай асобай у Віцебску. Вось ўжо больш як два дзясяткі гадоў ён амаль штодня выходзіць у цэнтар гораду да т.зв. Сіняга дому, каб прапагандаваць ідэі беларускага нацыянальнага адраджэньня і распаўсюджваць незалежную прэсу. За гэты час зьмянілася мноства кіраўнікоў вобласьці і гораду, а Барыс Ханонавіч усё стаіць на сваім месцы.
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь адмовіў студэнту Паўлу Расьлякову ў распачацьці крымінальнай справы ў дачыненьні да супрацоўнікаў АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну па факце зьбіцьця.
Шматпавярховы корпус шпіталя імя Сямашкі ператварыўся ў “даўгабуд”: яго ня тое што ня могуць здаць у эксплёатацыю – нават давесьці да завяршэньня будаўніцтва. Пікет з гэтай нагоды вырашылі правесьці актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі БХД.
Але змагацца даводзіцца ня толькі супраць аблікаў у касе ці гандлю пратэрмінаванымі прадуктамі. Спадарыня зь відэакамэрай адстойвае правы спажыўцоў, а таксама права кожнага грамадзяніна на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, якое спрабуюць абмежаваць адміністрацыі гандлёвых пунктаў, разьмяшчаючы на дзьвярох абвестку «Здымаць забаронена».
Сэлекцыйна-гібрыдны цэнтар «Задняпроўскі» трывала знаходзіцца ў сьпісе прадпрыемстваў, дзе работнікам сур'ёзна затрымліваюць выплату заробкаў. Заработная плата на «Задняпроўскім» і гэтак невысокая – досыць распаўсюджаная ў разьліковых аркушах сьціплая сума ў 2 мільёны рублёў. Але ў цяжкі халодны сэзон людзі, якія працуюць на «Задняпроўскім», доўга чакаюць нават гэтых мізэрных грошай. Толькі ў сакавіку большасьць людзей, што працуюць на прадпрыемстве, атрымалі заробак за студзень.
У распараджэньне нашай рэдакцыі трапіла ліставаньне паміж дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацсходу РБ па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 і адным зь яго выбаршчыкаў. Тэма ліставаньня: выкананьне Рэспублікай Беларусь рашэньняў КПЧ ААН. Дэпутат: Міхаіл Волкаў. Выбаршчык: праваабаронца Павал Левінаў...