Нагрудны знак “За садзейнічаньне” ўручыў праваслаўнаму іерарху начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 94-й гадавіне стварэньня віцебскай губернскай міліцыі. Гэткім чынам архіепіскапа ўганаравалі “за шчыльнае ўзаемадзеяньне з праваахоўнымі ворганамі…”
Кіроўца аўтамабіля ГАЗ-53 ня справіўся з кіраваньнем, і цыстэрна перакулілася. Аўтамабіль перавозіў дзьве тоны гідраўлічнага масла з Наваполацку ў Жлобін. Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.
За першае паўгодзьдзе 2012 года ў Віцебскай вобласьці ўвялі ў эксплуатацыю 214,7 тыс. квадратных мэтраў жыльля. Згодна з лічбамі, якія падае ў сваёй справаздачы Нацыянальны статыстычны камітэт, Віцебшчына апераджае плянавы графік здачы жыльля на 2012 год. Але гэта ня тычыцца ўласна абласнога цэнтру.
На філялягічныя спэцыяльнасьці ў Полацкім дзяржунівэрсытэце і ВДУ імя Машэрава конкурсаў не было. Такую інфармацыю падае камітэт дзяржаўнага кантроля па Віцебскай вобласьці.
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі сумеснага паседжаньня экспертна-каардынацыйнага савету Лепельскага райвыканкаму і кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня “Адпачынак у вёсцы”. Менавіта вобраз Цмока, які, паводле класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, жыве на Лепельскім возеры, мусіць прыцягнуць у рэгіён масы турыстаў.
Праўленьне арганізацыі заклікае ўсіх салідарных зь незалежным журналістам паставіць свой подпіс у абарону зняволенага фатографа. БАЖ зьвяртаецца таксама да замежных партнэраў, міжнародных журналісцкіх арганізацый, а таксама калег фатографа з просьбай падтрымаць кампанію салідарнасьці.
Гарадоцкі раённы суд 13 жніўня не задаволіў скаргі прадстаўнікоў Партыі БНФ і БСДП (Грамада) на рашэньне райвыканкаму аб фармаваньні ўчастковых выбарчых камісій. Заяўнікі скардзіліся на тое, што райвыканкам незаконна адмовіў сябрам партыі на ўключэньне ў выбарчыя камісіі.
Парусная рэгата пройдзе ў межах фестывалю “Меч Брачыслава”, які адбудзецца ў Браславе на Замкавай гары 18-19 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, удзел у рэгаце возьмуць шэсьць каманд.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебска 3 жніўня не задаволіў скаргу кіраўніка Віцебскага аддзяленьня незарэгістраванай Беларускай кансэрватыўнай партыі “Белая Русь” Аляксандра Кірылава на дзеяньні упраўленьня па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне гарвыканкаму.
Малады музыка зь Віцебску Аляксандар Галузій выпусьціў нядаўна шыкоўны альбом элетроннай экспэрыментальнай музыкі “Shelter”, пра які напісалі ці ня ўсе музычныя выданьні Беларусі. Заўважылі музыканта і за межамі краіны. Аляксандар кіруе праектам That Sky. І гэта ўжо ня першы ягоны рэліз.