22 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе пасьля шматмесячнага перапынку працягнуўся судовы працэс па справе, узбуджанай у дачыненьні да колішняга намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму Леаніда Кавалёва. Раней, да таго як займець высокую пасаду на Віцебшчыне, былы чыноўнік узначальваў БРСМ. У чым канкрэтна ён абвінавачваецца - дакладна не вядома. Навогул жа, уся гэтая справа пакрытая цемрай невядомасьці.
У сераду 22 жніўня акруговыя камісіі рэгістравалі кандыдатаў у Палату Прадстаўнікоў пятага склікання. Канчатковыя вынікі рэгістрацыі будуць падведзены пасля другога дня рэгістрацыі. Але многія прэтэндэнты ўжо апынуліся па-за гульнёй...
Аўтамабіль Volkswagen, якім кіравала жанчына, апынуўся ў правале цеплатрасы. Гэта здарылася ўначы 22 жніўня на скрыжаваньні вуліц Рэспубліканскай і Сьвярдлова ў Полацку.
Сябры партыі КХП БНФ падалі 7 заявак на правядзеньне пікетаў за байкот ва ўсе гарадзкія адміністрацыі і атрымалі столькі ж адмоваў. Пікеты забаранілі з прычыны адсутнасьці ў заяўнікаў дамоваў са службамі, якія маюць абслугоўваць мерапрыемствы. Сытуацыю, якая склалася вакол байкатаваньня выбараў у Віцебску, пракамэнтаваў для “Дыялёгу” адзін з заяўнікаў пікетаваньняў Ян Дзяржаўцаў.
Жонка зьняволенага ў Магілёўскай калёніі №19 Сяргея Каваленкі ўжо даўно не атрымлівала лістоў ад свайго мужа, які пасьля 16 сутак праведзеных у ШІЗА, трапіў у медычную частку калёніі. Пра стан ягонага здароўя пакуль нічога невядома. “Дыялёг” гутарыў з Аленай Каваленка пра жорсткасць турэмнага рэжыму ў дачыненьні да “палітычных”, інфармацыйную ізаляцыю і будучыню справы Мірона.
Віцебская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне журналістцы за нібыта супрацоўніцтва з замежным СМІ, якога не існуе ўжо 10 гадоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Дагэтуль на 33-х таварна-малочных фермах Віцебскай вобласьці практыкуецца даеньне ў вядро. Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец паабяцаў, што ўжо да пачатку 2013 года такія фермы будуць зруйнаваны альбо мадэрнізаваны. А быдла з гэтых “дагістарычных” фермаў пераселяць у сучасныя кароўнікі.
Павел Левінаў хацеў зладзіць пікетаваньне 19 жніўня, каб публічна выказаць сваё меркаваньне наконт дзеяньняў намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебска Натальлі Ляпёшкінай, якая, на думку заяўніка, пазбаўляе грамадзян права на мірныя сходы. Пікетаваньне мелася доўжыцца ўсяго адну хвіліну – ад 21.30 да 21.31. Парадокс у тым, што адмовіла Левінаву ў правядзеньні пікету ўсё тая ж усюдыісная Ляпёшкіна.
Яшчэ 21 школу рэарганізуюць. Пра гэта гаварылася на калегіі ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года. Чыноўнікі называюць гэты працэс “аптымізацыяй сеткі ўстаноў адукацыі”.
Віцяблянін Сяргей Каваленка, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі, апынуўся ў медчастцы. Туды ён трапіў наўпрост са штрафнога ізалятара, дзе адседзеў 16 сутак. Пра гэта паведаміла жонка асуджанага Алена Каваленка.