Яшчэ ў верасьні 2014 году, падчас вострай стадыі збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў гарадзкі выканаўчы камітэт. Ён прасіў паведаміць яму адрас найбліжэйшага абсталяванага бамбасховішча. Каб атрымаць уцямны адказ, спатрэбіўся час.
«24 студзеня нечакана, без усялякіх прычынаў мяне выклікалі на камісію і паведамілі, што накіруюць справу ў суд на зьмяшчэньне мяне на тры гады ў турму. Напэўна, гэта будзе Гародня, таму адрас можа зьмяніцца», – пасьля двухмесячнага маўчаньня паведаміў віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Напярэдадні чарговага сходу грамадзян, якія выступаюць супраць дэкрэту № 3, Віцебская кааліцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу распаўсюдзіла адозву да жыхароў гораду, у якой падтрымала акцыю пратэсту. Мяркуецца, сход адбудзецца на плошчы Перамогі 26 лютага. У першым такім сходзе тыднем раней ніхто зь мясцовых лідэраў апазыцыйных партыяў і рухаў ня ўдзельнічаў.
У Полацку 19 лютага адбылася дыскусія наконт недапушчальнасьці выкарыстаньня дзіцячай прымусовай працы ў навучальным працэсе.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску адмовіў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў задавальненьні скаргі на дзеяньні намесьніцы кіраўніка раённай адміністрацыі Натальлі Ляпёшкінай, якая забараніла яму правядзеньне паўгадзіннага пікету.
У Віцебску, як і ў іншых буйных гарадох краіны, 19 лютага адбыўся стыхійны сход месьцічаў, ня згодных з патрабаваньнямі т.зв. «Дэкрэту аб дармаедах». У горадзе на Дзьвіне не было тысячаў удзельнікаў, як, прыкладам, у гэты дзень у Гомелі ці раней у сталіцы. Але больш як 200 чалавек, не задаволеных сытуацыяй у краіне, што сабраліся разам на плошчы Перамогі, – такога тут не бывала ад часоў «маўклівых акцыяў» 2011 году.
Жаночая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі - Грамада (БСДП) абмеркавала, якія захады яны могуць рабіць супольна дзеля вырашэньня агульных праблем жанчын: беспрацоўе, нізкія заробкі і г.д. У сустрэчы ў Наваполацку ўдзельнічалі сябры партыі зь Віцебскай вобласьці і запрошаныя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў Полацкага рэгіёну.
Прадстаўнікі шэрагу апазыцыйных сілаў Віцебску выказаліся за адкрыцьцё грамадзкай прыёмнай для грамадзян, якія трапілі пад дзеяньне дэкрэту №3.
Жытло віцебскага лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Кійко нечакана наведалі міліцыянты. Уварваньне супрацоўнікаў аховы правапарадку актывіст лічыць спробай застрашыць яго напярэдадні анансаванага БНК Маршу абураных беларусаў, які мусіць адбыцца ў Менску 17 лютага.
Кніга ў перакладзе на беларускую выйшла ў літаратурнай сэрыі «Чэская калекцыя». Прэзэнтацыя адбылася на творчай пляцоўцы арт-пабу «Торвальд».