Жыхар Віцебску, які адправіўся ваяваць ва Ўкраіну на баку самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі, распавёў сайту «Русская планета», навошта добраахвотнікі насамрэч едуць у Данбас.
Тыя, хто маюць зьберажэньні ў замежнай валюце і цяпер могуць па выгадным курсе абмяняць яе на большую колькасьць расейскіх рублёў — едуць на закупы ў Расею. Так можна таньней набыць аўто ці бытавую тэхніку расейскай вытворчасьці. А для кагосьці зь віцяблянаў падзеньне курсу расейскіх грошай стала крахам невялікага, але ўсё ж выратавальнага бізнэсу — гандлю «зь зямлі» беларускімі прадуктамі.
Міліцыя заўважыла, як барадаты хлопец запусьціў квадракоптар з камэраю непадалёк ад кацельнай «Паўднёвая» ў Віцебску. Праваахоўнікі завезьлі хлопца ў пастарунак.
Гарадзкія эколягі ў бягучым годзе правялі 7250 абсьледаваньняў гарадзкіх тэрыторыяў і суб'ектаў гаспадараньня, 1074 кілямэтры прыдарожных палос аўтамабільных дарог, 156 тэрыторыяў водных аб'ектаў, 106 могілак і 913 тэрыторыяў садаводчых таварыстваў і гаражных каапэратываў. Выяўлена 405 несанкцыянаваных звалак, якія ліквідаваныя. Але на зьмену адным, на жаль, зьяўляюцца іншыя.
Невядомыя агітатары наведваюць бюджэтныя арганізацыі Віцебску і агітуюць за далучэньне да Расеі. Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з чытачоў: «Надоечы, да нас на працу ў бюджэтную арганізацыю прыйшоў незвычайны наведвальнік, жанчына гадоў сарака, прыстойна апранутая. Яна пачала весьці агітацыю за Расею, распавядаць, што за ёй будучыня, аб далучэньні да арганізацыі, якую яна прадстаўляе».
Актывісты кампаніі "За якасную мэдыцыну ў Віцебску" падалі заяўкі на пікеты ў гарадзкі выканкам і адміністрацыі раёнаў гораду. Мэтай пазначылі збор подпісаў пад калектыўным зваротам жыхароў гораду наконт праблем якасьці мэдычнага абслугоўваньня віцебчукоў.
Жыхар Воршы Іван Іваноў зьвярнуўся ў адміністрацыю прэзыдэнта са скаргай на судзьдзю суду Аршанскага раёну і гораду Воршы Алесю Дранькову. Вынік звароту: факт "неабачлівасьці" з боку судзьдзі прызнаны Вярхоўным Судом, у дачыненьні да яе прынятыя "меры ўзьдзеяньня".
Роўна празь месяц пасьля звароту на наўпроставую лінію актывісту Георгію Станкевічу прыйшоў адказ зь Бешанковіцкага райвыканкаму, паведамляе сайт beshankovichy.by. У лісьце паведамляецца, што Ранчыцкі мініпалігон зачынены, а вываз сьмецьця забаронены.
10 лістапада 2014 году быў дадзены старт кампаніі “Павышэньне якасьці мэдычнага абслугоўваньня ў Віцебску”. Пра гэта ўдзельнікі кампаніі абвесьцілі на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася ў Віцебску.
12 лістапада зь ініцыятывы сябра віцебскай гарадзкой арганізацыі КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава ў лесе за вёскай Хайсы Віцебскага раёну на месцы меркаваных масавых расстрэлаў грамадзян органамі НКУС у другой палове 30-х гадоў былі ўсталяваныя памятныя крыжы, ускладзеныя кветкі і вянок, а таксама адпраўленая памінальная паніхіда ля парэшткаў бязьвінна забітых людзей.