Тое, што большасьць беларускіх радыёстанцыяў лічаць кампазыцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны прасьпяваныя на беларускай мове, пацьвердзілася чарговы раз. Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна адкрыта заявіла, што песьні на беларускай мове не ратуюцца ў іх этэры.
Больш за 600 жыхароў Воршы паставілі свае подпісы пад патрабаваньнем да Аршанскага райвыканкаму выканаць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя ў адпаведнасьці з артыкулам 9 Закону РБ №322-З ад 11.11.2009 г. "Аб дзяржаўных мінімальных стандартах", паведаміў пра хаду кампаніі "Народны кантроль" каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка (на фота).
Праваабаронца хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў. Падставай для звароту ў адміністрацыю стаў інцыдэнт зь віцебскімі журналістамі і актывістамі, якіх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі "на падставе" здымкаў з фотасэсіі.
У Віцебску гарадзкія ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету 30 лістапада «За якасную мэдыцыну» ў горадзе. Заяўку 12 лістапада ў межах кампаніі «Народны кантроль» падалі прадстаўнікі «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Афіцыйная прычына адмовы – адсутнасьць дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі па забесьпячэньні прыборкі і аховы пікету.
Напярэдадні 5 лістапада, Сусьветнага дня “Станем за журналістыку”, група віцебскіх сябраў ГА “БАЖ” сфатаграфавалася на фоне будынку зь вядомым гарадзкім графіці – выявамі клетак, зь якіх вылятаюць зробленыя з газэты птушкі. Цяпер удзельнікаў фотасэсіі выклікаюць у Чыгуначны РАУС Віцебску, складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП) і зьбіраюцца судзіць. Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў і яе сябра – ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” – лічаць абсурднымі выстаўленыя віцебскім калегам абвінавачаньні.
У Віцебскай вобласьці сёлета зарэгістравана на 2 тысячы замежных грамадзян больш, чымся за аналягічны пэрыяд 2013 году, і на тысячу замежнікаў больш атрымалі пасьведчаньні на жыхарства. Такія дадзеныя агучыла начальнік упраўленьня па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкаму Тацьцяна Рамашова падчас круглага стала "Узаемадзеяньне БТЧК зь дзяржаўнымі органамі па аказаньні дапамогі затрыманым мігрантам", які праходзіў у Віцебску.
У Шаркоўшчынскім раёне ўзаранае месца з пахаваньнямі ахвяр гета. Іх забілі ў Другую сусьветную вайну падчас уцёкаў. Ніякага знака на пахаваньнях не было, але мясцовыя жыхары ведалі пра трагедыю і на тым месцы стараліся не касіць і не пасьвіць жывёлу. Гады чатыры таму мясцовае сельгаспрадпрыемства імя Маркава ўзарала гэты ўчастак зямлі. Гэтым летам тут пасьвілі быдла.
25 лістапада судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Ўладзімер Бясецкі прызнаў былога палітвязьня вінаватым у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП і за "правядзеньне несанкцыянаванага пікету з раздачай улётак" прысудзіў Андрэю Гайдукову арышт на 10 сутак.
Без вайны за дзесяць гадоў у аўтаздарэньнях колькасна зьніклі два такія мястэчкі, як Шуміліна. Але бальшыні насельніцтва і справы да гэтага няма. Яны пра гэта ня думалі, ня ведаюць і ведаць ня хочуць.
Усяго, паводле віцебскай міліцыі, удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 5 лістапада, было сямёра — тых, каго міліцыянты нейкім чынам пазналі па фотаздымках. Праваабаронца, трое журналістаў, дзьве грамадзкія актывісткі і невядомы мінак, які ўпадабаў ідэю сфатаграфавацца разам каля зачыненага на рэстаўрацыю Дома культуры, паведамляе праваабарончая арганибізацыя «Вясна».