Аддзел прымусовага выкананьня судовых рашэньняў папярэдзіў ААТ «Полацак-Шкловалакно», што яно падвергнецца штрафу, калі працягне перашкаджаць старшыню мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюзу наведваць цэхі.
Пра гэта начальнік Аддзелу прымусовага выкананьня Людміла Лісава паведаміла старшыню пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага работнікаў ААТ «Полацак-Шкловалакно" Віктару Стукаву.
Прафсаюзны лідэр зьвярнуўся ў дзяржорган пасьля таго, як у ліпені яго не пусьцілі ў цэхі прадпрыемства. Між тым яшчэ ў сьнежні 2014 году суд абавязаў адміністрацыю не перашкаджаць старшыню суполкі ў наведваньні заводу. У выпадку невыкананьня судовай пастановы Адміністрацыйны кодэкс прадугледжвае за такое парушэньне накладаньне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 500 базавых велічынь.
– Пасьля майго звароту адміністрацыі не выпісалі штрафу толькі таму, што мяне прапусьцілі да заводакіраўніцтва. Найбліжэйшым часам я паспрабую прайсьці ў цэхі, паглядзім, як будзе паводзіцца адміністрацыя, – сказаў Віктар Стукаў.
Адзначым, што на пачатак гэтага году колькасьць першаснай арганізацыі СПБ працаўнікоў «Полацак-Шкловалакно» складала больш за 270 сябраў.
Паводле слоў Віктара Стукава, колькасьць прафсаюзу пастаянна расьце – з пачатку году паступіла каля 20 заяў на ўступленьне. Зьвяртаюцца, у тым ліку, работнікі іншых прадпрыемстваў, якім прафсаюз аказвае юрыдычную дапамогу.
praca-by.info