У асартымэнце ёсьць школьныя сшыткі на 12 аркушаў у шырокую лінейку і вузкую клетку, на вокладках беларускі арнамэнт, вершы, альфабэт, табліца множаньня. Ёсьць і паўагульныя: з «Пагоняй» і наборам асноўных беларускіх арнамэнтаў.
Паводле словаў аўтара, сшыткі карыстаюцца попытам, іх набываюць нават як сувэнір зь Беларусі.
«Вось уявіце сабе клясу, якая піша і выконвае хатняе заданьне ў такіх сшытках, – у вучня адразу зьяўляецца пачуцьцё гонару і адметнасьці, гэта як сказаць: «Глядзіце, я зь Беларусі, я расту ў асаблівай краіне са сваёй гісторыяй, са сваёй мовай і ганаруся гэтым!» – кажа ён. – «Надышоў час паказваць і падкрэсьліваць, што ты беларус і не сароміцца гэтага».
У гэтым навучальным годзе зьбіраюцца і калектыўныя замовы, на якія выдавец прапануе добрыя зьніжкі.
Калі Вы жадаеце далучыцца, рабіце замову на сайце Belarusam.by ці зьвяртайцеся да спадара Ўладзімера Рамановіча праз электронную пошту vladi_r@tut.by або на Viber ці мабільны тэлефон 8 025 648 60 11.
novychas.by