Набыў моц прысуд забойцу, які застрэліў егера на вачох у жонкі і сына. Трагедыя адбылася летам 2015 году ў аграгарадку Цьвеціна Мёрскага раёну. Жывёлагадовец Сяргей Чэрап прыйшоў дадому да Івана Саковіча, папрасіў выйсьці яго жонку і са словамі «усіх перастраляю» зарадзіў дубальтоўку. Калі гаспадар з сынам выбеглі на ганак, п'яны госьць крыкнуў: "Вось ты-то мне і патрэбен!» - і ва ўпор застрэліў егера.
Выявілася, за суткі да гэтага 45-гадовы жывёлагадовец з жонкай падмянілі на фэрме дарослага быка паўтарамесячным цялём. На афэры яны маглі зарабіць больш за пяць мільёнаў рублёў. Саковіч стаў сьведкам крадзяжу і праз знаёмага паведаміў пра гэта ў міліцыю.
Забойцу прыгаварылі да 25 гадоў пазбаўленьня волі. На карысьць жонкі і сына егера ён павінен выплаціць 500 мільёнаў рублёў. Паводле слоў Аляксея Талкачова, старшага пракурора аддзелу пракуратуры Віцебскай вобласьці, Чэрап не раскаяўся. Больш таго, і ў судзе пагражаў сям'і загінулага. Яго жонка і вартаўнік сельгаспрадпрыемства, які дапамог з падменай быка, прысуджаныя да абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Вольга Кручанкова, Советская Белоруссия