Для вяскоўцаў і пра вяскоўцаў пачаў выдавацца бюлетэнь "Стаўроўская газета". Ініцыятарам выданьня і рэдактарам стаў старэйшына вёскі Ігар Грышанаў. Мяркуецца, што бюлетэнь будзе выходзіць 1 раз на месяц.
Традыцыйна сельскія жыхары менш карыстаюцца інтэрнэтам, чымся гараджане. Тым больш, у вёсцы пражывае шмат пажылых людзей, для якіх новыя тэхналёгіі, пераважна, наогул не даступныя. Адкуль жа браць інфармацыю пра жыцьцё роднай вёскі? У Стаўрах маецца адзін інфармацыйны стэнд, да яго яшчэ трэба дайсьці.
Жнівеньскі нумар новай газэты ўжо дайшоў да сваіх чытачоў (распаўсюджваецца яна бясплатна і даходзіць амаль да кожнага жыхара Стаўроў), верасьнёўскі нумар рыхтуецца да выданьня. Апроч вясковых навін ёсьць і забаўляльная апошняя старонка, дзе апублікаваныя сьмяшынкі, народны каляндар і народныя павер'і, зьвязаныя зь сельскагаспадарчымі работамі. Мова выданьня - беларуская.
Паводле orsha.eu