Сталі вядомыя лічбы шкоды, нанесенай навакольнаму асяродзьдзю ўнітарным прадпрыемствам “Паўночны” на возеры Бараноўскае Віцебскага раёну напрыканцы траўня. Эколягі вызначылі шкоду прыродзе ў памеры 699 базавых велічынь – 125 мільёнаў 820 тысяч рублёў.
Гарадоцкая міжраённая інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету паведаміла на старонках газэты “Гарадоцкі веснік”, што 29 траўня на возеры Бараноўскім каля вёскі Канавалава Віцебскага раёну выяўлены факт гібелі 83 рыбін розных відаў.
Гібель рыбы адбылася ў сувязі з пападаньнем сьцёкавых вод у выніку прарыву абвалоўкі ў месцы знаходжаньня сьцёкавых вод на палях паліву, якія належаць сьвінагадоўчаму комплексу ў Пальмінцы. УП “Паўночны” прад’яўлены іск на суму 125 мільёнаў 800 тысяч рублёў і адміністрацыйны штраф.
haradok.info