Паводле даўняй ужо завядзёнкі жыхары Віцебску ў Дзень Волі 25 сакавіка ўскладаюць кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.
Сёлета ўскладаньне кветак прайшло таксама: зь дзясятак жыхароў абласнога цэнтру сабраліся каля помніка князю Альгерду, прайшлі да Усьпенскага сабору, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, парэшткі якіх былі знойдзены пад царкоўнымі сьценамі ў час рэстаўрацыі. А потым усклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі на будынку былой мастацкай вучэльні, дзе вучыўся Васіль Быкаў, і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.
Увесь маршрут сьледам за тымі, хто вырашыў такім чынам адзначыць Дзень волі, прайшлі віцебскія міліцыянты. Спачатку іх было пад дзясятак, урэшце засталіся трое — але не шарагоўцы, а прадстаўнікі абласной управы МУС. Блізка супрацоўнікі міліцыі не падыходзілі — назіралі здалёк, а ў самым пачатку шляху зьнялі ўсіх прысутных на відэакамэру.
![](/cache/images/2015/03/15032503_720x385-equal.jpg)
З кветкамі – па вуліцы Суворава
![](/cache/images/2015/03/15032504_720x430-equal.jpg)
Кветкі для Васіля Быкава
![](/cache/images/2015/03/15032505_720x452-equal.jpg)
Каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава
![](/cache/images/2015/03/15032506_720x493-equal.jpg)
Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу
![](/cache/images/2015/03/15032507_720x456-equal.jpg)
Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу
![](/cache/images/2015/03/15032508_720x444-equal.jpg)
Віцебскія актывісты чытаюць віншаваньне ад Івонкі Сурвілы
Радыё Свабода