Кіраўнік прадстаўніцтва агенцтва "Россотрудничество" Віктар Малашэнка сустрэўся з працоўным калектывам і навучэнцамі аршанскай школы №8. Ён павіншаваў школу з 60-годзьдзем. Апроч таго, Малашанка падарыў школе больш за 260 кніг па гісторыі, культуры і мэтодыцы выкладаньня. "Россотрудничество" - расейскае фэдэральнае агенцтва па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой, міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.
Кампанія аказвае садзейнічаньне расейцам, у тым ліку і ў непрызнаных уладай Беларусі і абсалютнай большасьцю краін сьвету Абхазіі і Паўднёвай Асэціі. Дзейнасьць агенства актыўна асьвятляецца на адкрыта імпэрскіх сайтах кшталту "Румола" ("Русь маладая"), якія часта зьмяшчаюць у сябе і відавочна беларусафобскія матэрыялы, дзе наша краіна называецца "гістарычнай недарэчнасьцю", а нашыя гарады, у тым ліку і Ворша - тэрыторыяй Расеі. Таму застаецца толькі здагадвацца, якія псэўдагістарычныя паведамленьні могуць зьмяшчацца ў кнігах, падораных беларускай школе.
orsha.eu