Як паведаміў журналіст Зьміцер Лупач, у межах штогадовага фэстывалю каталіцкіх фільмаў “Magnificat”, што праходзіць у Глыбокім, была арганізаваная паездка для журналістаў. Аднак нягледзячы на папярэднюю акрэдытацыю ў старшыні фэстывалю Зьмітру Лупачу не дазволілі разам зь іншымі журналістамі наведаць вёску Івесь.
У першы дзень мерапрыемства глыбоцкі журналіст безь якіх-кольвек перашкодаў удзельнічаў у кінапраглядах і рыхтаваў матэрыялы. Аднак 27 жніўня пасьля папярэдняй акрэдытацыі ў старшыні фэстывалю Юрыя Гарулёва Зьмітра Лупача не пусьцілі ў аўтобус, падрыхтаваны для паездкі журналістаў.
Супрацоўніца аддзелу ідэалёгіі Глыбоцкага райвыканкаму заявіла, што журналіст “Каталіцкага весьніку” нібыта ня мае акрэдытацыі і ня можа ехаць з усімі іншымі журналістамі. Сам жа Лупач не выключае, што паводзіны чыноўніцы – гэта рэакцыя на яго матэрыял для рэсурсу westki.info, дзе на адной з ілюстрацыяў відаць памылковае напісаньне назвы краіны-ўдзельніцы – “Макідонія”.
baj.by