У распараджэньне інтэрнэт-рэсурсу «Народныя навіны Віцебска» трапіла копія дакумэнту, дзе паведамляецца, што па прапанове упраўленьня аховы здароўя аблвыканкаму і абласнога камітэту прафсаюзу работнікаў аховы здароўя ў Дзень мэдычнага работніка мэдыкі Віцебскай вобласьці пералічваюць частку дзённага заробку анкадыспансэра на закупку абсталяваньня.
На разьліковы рахунак Віцебскага абласнога клінічнага анкалягічнага дыспансэру кіраўнікі мэдустаноў і іх намесьнікі пералічаць па 100 000 рублёў, лекары - па 50 000 рублёў, сярэдні мэдпэрсанал - 25 000 рублёў, а малодшы мэдпэрсанал - 10 000 рублёў. Сабраныя грошы павінны пайсьці на набыцьцё абсталяваньня для эндавідэаўмяшаньняў і гама-лічыльніку.
Пры кошце гама-лічыльніку 375 000 000 рублёў, каб набыць гэты прыбор па 50 000 рублёў павінны скінуцца 7 500 лекараў. Цікава, што на экзэмпляры, што патрапіў журналістам, алоўкам зробленае карэктаваньне памераў ахвяраваньняў: для лекараў 30 000 рублёў, сярэдняга мэдпэрсаналу - 20 000 рублёў, а малодшага - 10 000 рублёў.