26 красавіка на юрыдычным факультэце Полацкага дзяржаўнага унівэрсытэту ў Міжрэччы адбылося адкрыцьцё рэгіянальнага вучэбна-навукова-практычнага юрыдычнага цэнтру.
Мяркуецца, што юрыдычны цэнтар стане пляцоўкай для эфэктыўнай супрацы. вядзецца ня толькі пра падрыхтоўку будучых юрыстаў, але і ўвогуле пра павышэньне прававой культуры насельніцтва.
Тут будзе весьціся распрацоўка і арганізацыя адукацыйных праграм, ажыцьцяўляцца навучальныя і рэальныя выязныя судовыя паседжаньні.
Цэнтар будзе ўмацоўваць міжунівэрсытэцкае і міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне юрыдычнай адукацыі і дасьледчай дзейнасьці, а таксама спрыяць разьвіцьцю альтэрнатыўных форм вырашэньня спрэчак. Плянуецца наладзіць і кансультацыйную дзейнасьць студэнцкай службы прававой дапамогі.
У адкрыцьці цэнтру ўзяў удзел старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Іван Наскевіч. На яго думку, «дзякуючы такім цэнтрам мы зможам максымальна зблізіць тэорыю з практыкай, надаць адукацыі практыка-арыентаваную накіраванасьць. Прыемна і тое, што студэнты змогуць займацца ня проста ў камфортных умовах, яны будуць праходзіць навучаньне на сучаснай базе».
Цэнтар разьмясьціўся ў новым навучальным корпусе ПДУ ў пасёлку Міжрэчча. У іх распараджэньні 20 навучальных аўдыторыяў, заля судовых паседжаньняў, сучасныя кампутарныя клясы, філіял навуковай бібліятэкі ўнівэрсытэту, залі для канфэрэнцыяў, перамоў і нарад, габінэт крыміналістыкі і іншыя.
gorod214.by
Фота: БЕЛТА