Павысіць узровень веданьня роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе з 1 красавіка адкрыліся адмысловыя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова».
Курсы, як распавяла выкладчык ПДУ Сьвятлана Лясовіч, у першую чаргу разьлічаныя на людзей, якія працуюць з дакумэнтацыяй і па абавязку службы абавязаныя добра валодаць дзьвюма дзяржаўнымі мовамі. Напрыклад, пры напісаньні характарыстык супрацоўнікі аддзелу кадраў часта ня ведаюць, як у беларускай мове скланяюцца прозьвішчы. Часам кіраўнік хацеў бы вітаць замежных гасьцей па-беларуску, але ня ведае, як пісьменна пабудаваць свой выступ. Новыя правілы артаграфіі і асновы вуснай прамовы можна будзе вывучыць на курсах на працягу 16 тыдняў. Арганізатары абяцаюць улічыць усе запыты слухачоў і патрэбы вытворчасьці.
vitvesti.by