Віцебская вобласьць далучылася да шырокамаштабнай духоўна-асьветніцкай акцыі «Разам – у абарону жыцьця, маральнасьці і сямейных каштоўнасьцяў», абвешчанай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Яна праходзіць з 23 сакавіка па 3 красавіка, аднак большасьць мерапрыемстваў у рэгіёне заплянавана на 1 красавіка. У гэты дзень адбудуцца тэматычныя прэс-канфэрэнцыі, навукова-практычныя сэмінары па пытаньнях перадабортнага кансультаваньня і ролі мэдыкаў у стабілізацыі дэмаграфічнай сытуацыі. Таксама слухачам нагадаюць аб асновах інстытуту сям'і і прынцыпах выхаваньня падрастаючага пакаленьня. Будуць арганізаваныя лекцыі для школьнікаў, студэнтаў, вайскоўцаў. Пройдзе паказ фільму «Пра самае важнае» з тлумачэньнямі і камэнтарамі сьвятара, лекара, пэдагога, спэцыялістаў па праблеме абортаў.
vitvesti.by