Пра гэта паведаміла чытачка сайту charter97.org Алена Рызо. Яе бацька-пэнсіянэр жыве ў доме па вуліцы Чарняхоўскага, 12 у Віцебску, спраўна плаціць за капітальны рамонт дому, а рамонту, як такога, усё няма і няма.
«Нашы цэнтральныя вуліцы выглядаюць даволі прывабна: уцепленыя, атынкаваныя і пафарбаваныя сьцены дамоў. Прыгожыя шыльды. Але толькі фасады. А заходзіш у двары, схаваныя ад погляду з вуліцы, - і бачыш тое, што на фота: абшарпаныя сьцены, напаўразбураныя гаўбцы, на якія немагчыма ступіць бяз рызыкі разьвітацца з жыцьцём. У гэтым доме жыве мой бацька, яму 78 гадоў. У доме большасьць людзей пэнсійнага ўзросту. Вядома ж, бегаць у ЖЭК і выканкам у многіх няма сіл і здароўя. Вось і мірацца з такім становішчам спраў. Грошы на рамонт, у тым ліку капітальны, плацяць спраўна. Мой бацька пісаў у ЖЭК наконт гаўбца, у адказ: «чакайце»... Колькі толькі чакаць - не сказалі. І чаго чакаць, таксама. Можа, сьмерці? Яму ж ужо амаль 80...» - шкадуе яна.
charter97.org