У студзені супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю праверылі шэраг гандлёвых пунктаў у Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. За пастаўку ў крамы Віцебскай вобласьці прадукцыі зь мінулымі тэрмінамі прыдатнасьці да адказнасьці прыцягнутыя 10 вінаватых асобаў.
У сямі аб'ектах Віцебскай унівэрсальнай базы выяўленыя розныя парушэньні патрабаваньняў заканадаўства. Так, у краме ў вёсцы Доўжа пакупнікам прапаноўвалі 24 віды тавараў зь мінулымі тэрмінамі прыдатнасьці на суму 2 мільёны рублёў. Прадукты захоўваліся з парушэньнем тэмпературных рэжымаў. На ўскрытых ўпакоўках з кілбаснымі вырабамі не было датаў і часу іх ускрыцьця. Пратэрмінаваная прадукцыя суседнічала з дабраякаснай. Прадавец не прайшла мэдагляду.
У сховішчах Гарадоцкага райпо выявілі гнілую бульбу, расфасаваную ў сеткі. Таваразнаўца патлумачыла, што гародніна псуецца з-за падвышанай вільготнасьці ў памяшканьні. Таксама тут парушаліся патрабаваньні санітарных нормаў і правілаў захоўваньня капусты.
Вінаватыя ў гэтых парушэньнях прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
news.tut.by