Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі». Кіраўнік Беларусі наведаў 19 жніўня Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусьце» Нацыянальнай акадэміі навук у Аршанскім раёне.
Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшан» («Пляцформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 15 жніўня ў Менску дырэктар «Пляцформы» Андрэй Бандарэнка.
«Дзеяньні вашы слушна кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП... Падставаў да адмены, зьмены пастановаў ня маецца», – такую выснову зрабіў старшыня абласнога суду Мікалай Хамічонак, разгледзеўшы наглядную скаргу праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, пакаранага 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мерапрыемствах, што прайшлі ў Віцебску 25 і 26 сакавіка.
Пра тое, што кіраўніком Аршанскага райвыканкаму прызначаны Аляксандар Пазьняк, паведамляе афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі. Лёс ягонага папярэдніка Леаніда Пянькоўскага не ўдакладняецца. Пянькоўскі адпрацаваў на пасадзе менш за тры месяцы.
«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту і суды над іх удзельнікамі ня толькі ў сваёй роднай Воршы, але і ў Магілёве, і ў Віцебску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ацанілі актыўнасьць рэпартэра – ён быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.
Пра тое, што палітвязень Міхаіл Жамчужны знаходзіцца ў карантыне ПК №9 (г. Горкі Магілёўскай вобласьці), віцебскія праваабаронцы даведаліся з атрыманага імі надоечы кароткага ліста. Гэта ўжо трэцяя па ліку папраўчая калёнія, у якой даводзіцца адбываць пакараньне вязьню сумленьня.
Згодна з пастановай супрацоўніцы Сьледчага камітэту К.С. Казімірскай, крымінальная справа ў дачыненьні да доктара Ігара Пастнова распачатая паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкулу 400 Крымінальнага кодэксу (сьведама фальшывы данос пра зьдзяйсьненьне злачынства).
Пікет супраць правядзеньня вучэньняў «Захад-2017» мусіў прайсьці 15 ліпеня а 12-й гадзіне ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў Віцебску ў раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі – у месцы, адмыслова адведзеным рашэньнем гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы.
У працяг тэмы пра ізалятары часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці падаём расповед сустаршыні стваранай партыі БХД Паўла Севярынца. Павал, як былы палітвязень, добра знаёмы з пэнітэнцыярнай сыстэмай Беларусі. Сёлета ён быў пакараны 15-цю суткамі арышту пасьля «Маршу недармаедаў» у Воршы, што адбыўся 12 сакавіка.